Бабруйскі бровар

(Пасля перасылкі з Сябар (піваварная кампанія))

ЗАТ «Бабруйскі бровар» — беларускі вытворца піва.

ЗАТ «Бабруйскі бровар»
Тып ЗАТ
Заснаванне 1976
Размяшчэнне Сцяг Беларусі г. Бабруйск, вул. Нахімава, 1, Беларусь
Галіна піваварная
Прадукцыя піва, квас
Сайт bbrovar.by

Гісторыя правіць

У 1958 годзе, з увядзеннем у эксплуатацыю невялікага заводзіка па вуліцы Нахімава піваварства ў Бабруйску было паднята на дзяржаўны ўзровень. Завод быў названы «Дзеднава» — па назве вёскі, што калісьці стаяла там, а пасля злілася з горадам. Магутнасць прадпрыемства была невялікай: не больш за 0,8 млн дал у год. Разлівалася піва ў бутэлькі і драўляныя бочкі.

Праз 15 гадоў было пачата будаўніцтва новага сучаснага бровара з уласнай саладоўні. Магутнасць у 4 млн дал у год узводзіла яе на другое месца ў табелі аб рангах піўнога вытворчасці БССР. Прадпрыемства мела тры ўласныя артэзіянскія свідравіны пітной вады і дзве свідравіны мінеральнай. Бабруйскі піўзавод укамплектавалі па апошнім на той час слову айчыннай тэхнікі, і ў 1976 годзе там было зварана першае піва.

У 2002 завод акцыянавалі, стварыўшы на яго базе ААТ «Дзеднава». Неўзабаве адбылося рашэнне аб прыцягненні замежнага інвестара — амерыканскай групы «Detroit Investments Ltd», для рэалізацыі піўнога праекта сумесна з Міжнароднай фінансавай карпарацыяй якая зарэгістравала даччыную структуру Detroit-Belarus Brewing Company (DBBC). Так у 2004 з’явілася СЗАТ «Беларуская піваварная кампанія», у жніўні 2005 года пераназванае ў СЗАТ «Піваварная кампанія „Сябар“». Усяго за год піваварная кампанія вырасла ў аднаго з лідараў рынку, а яе піва «Баброў» стала другой па аб’ёме продажаў піўной маркай у краіне.

У 2006 г. доля СЗАТ «Піваварная кампанія „Сябар“» у агульным аб’ёме вытворчасці піва ў Беларусі склала 9,7 %.

У снежні 2007 года ПК «Сябар» увайшла ў склад Heineken NV, стаўшы ЗЗАТ «Піваварная кампанія „Сябар“».

У 2007 годзе доля СЗАТ «Піваварная кампанія „Сябар“» у агульным аб’ёме вытворчасці піва ў Беларусі склала 15,7 %.

4 кастрычніка 2010 года кампанія «Сябар» была перайменавана ў ЗЗАТ «Бровары Хайнекен».

У 2011 г. доля ЗЗАТ «Бровары Хайнекен» у агульным аб’ёме вытворчасці піва ў Беларусі склала 22,5 %, а калі ўлічваць долю яе даччынай кампаніі «Рэчыцапіва», то 23 %, тым самым заняўшы найбольшую долю на ўнутраным рынку Беларусі.

З 2017 года належыць і кіруецца групай Oasis (да перайменавання — Detroit Investmеnts), якой канцэрн Heineken NV прадаў усе свае актывы ў Беларусі. Кампаніі дамовіліся аб аб’яднанні сваіх падраздзяленняў у Беларусі ў адну кампанію ЗАТ «Бабруйскі бровар». Heineken прадаставіць ліцэнзіі на вытворчасць і продаж піва пад сваімі брэндамі, а таксама працягне забеспячэнне кантролю якасці і маркетынгавай падтрымкі[1].

Вытворчасць правіць

На 2018 год ЗАТ «Бабруйскі бровар» вырабляла 2 гатункі хлебнага квасу «Хатні» ў пляшках абсягам 0,9, 1,4 і 1,9 літра — «Спраўны» і «Цёмны»[2]. Таксама «Бабруйскі бровар» выпускаў 3 ўласныя гатункі піва — «Баброў», «Жыгулёўскае» і «Рэчыцкае» (апошняе на заводзе «Рэчыцапіва»). Па замежнай рэцэптуры выраблялі яшчэ 2 гатункі піва: нідэрландскае «Амстэл» і славацкае «Zlatý Bažant» (бел.: Залаты фазан)[3].

Зноскі

  1. Heineken продал бизнес в Беларуси Архівавана 21 чэрвеня 2017.
  2. "«Хатні» квас". ЗАТ «Бабруйскі бровар». 2018. Праверана 4 чэрвеня 2018.
  3. "Аб кампаніі". ЗАТ «Бабруйскі бровар». 2018. Праверана 4 чэрвеня 2018.

Спасылкі правіць