Сядзіба Зэляў
Сядзіба Зэляў — рэшткі сядзібы ў Люціне, Валожынскі раён, Мінская вобласць.
Славутасць | |
Сядзіба Зэляў | |
---|---|
![]() | |
53°59′33″ пн. ш. 26°48′17″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Гісторыя правіць
Першым гаспадаром быў Врольд Зэль, які сябраваў з нашчадкамі В. І. Дуніна-Марцінкевіча. Пасля яго смерці, з 1934 года кіравала гаспадаркай дачка Зося Зэль, якая любіла ездзіць вярхом на кані, трымала вялікую ферму, мела млячарню. У 1939 годзе Зося ўзяла шлюб з польскім афіцэрам, цырымонія адбывалася ў тупальскай капліцы. Малады муж неўзабаве апынуўся на польска-германскай вайне. А ў 1940 годзе ў «Зэлішкі» савецкая ўлада канфіскавала ўсю маёмасць, а ўладальніца са старэнькай маці выехалі ў Польшчу.
У 1943 годзе партызаны з Налібоцкай пушчы спалілі будынак, баючыся, што ён стане надзейнай крэпасцю для ворагаў.
У чэрвені 2018 года рэштак сцен сядзібы ўжо не было.
Зноскі
Спасылкі правіць
- Сядзіба Зэляў на сайце Radzima.org
- Сядзіба Зэляў на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Сядзіба Зэляў на сайце «Архіварта»