Мілае (сядзіба)
Сядзіба Манькоўскіх ці Сядзіба «Мілае» — сядзіба ў аграгарадку Мазалава, Віцебскі раён, Віцебская вобласць. Сядзіба знаходзіцца ў цэнтры вёскі, каля канторы ПМК-29. У цяперашні час будынак належыць Віцебскай епархіі і яго частку займае праваслаўная царква ў імя Іаана Воіна[1].
Сядзіба | |
Сядзіба Манькоўскіх | |
---|---|
55°17′04″ пн. ш. 30°08′59″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Мазалава |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Гісторыя
правіцьСядзібу «Мілае» І. Манькоўскі пабудаваў у 1804 годзе. Яна ўключала ў сябе панскі дом, гаспадарчыя пабудовы, млын і парк з вялікай колькасцю дэкаратыўных раслін. Дом меў выгляд прамавугольніка. Перад галоўным фасадам быў фантан, які хутчэй за ўсё напаўняўся вадой з крыніцы.
Першапачатковы выгляд сядзібы не захаваўся. У паслярэвалюцыйныя і ваенныя гады ў будынку размяшчалася сярэдняя школа. У гады Вялікай Айчыннай вайны — паліцэйскі ўчастак. Пасля вайны ў будынку сядзібы размяшчаўся інтэрнат.
У 1990 годзе сядзібны дом быў узяты пад ахову дзяржавы і ўнесены ў спіс помнікаў Віцебскай вобласці.
Зноскі
Літаратура
правіць- Мазалаўская «Швейцарыя» / склад. Д. Р. Газін. — Віцебск : Віцеб. абл. савет беларус. добраахв. т-ва аховы помнікаў гісторыі і культуры, 1992. — 3 с.
- Півавар, М. Нададзены статус гісторыка-культурнай спадчыны / М. Півавар // Жыццё Прыдзвіння. — 2009. — 10 студз. — С. 6.
- Юрчак, Д. В. Усадьба И. Маньковского «Милое»: история создания, архитектурные особенности и перспективы использования здания / Д. В. Юрчак, Ю. В. Юрчак // Віцебскія старажытнасці : матэрыялы навуковых канферэнцый, [20-21 кастрычніка 2011 г., 14-15 лістапада 2012 г., г. Віцебск] / рэдкал.: Г. У. Савіцкі, В. А. Шышанаў, Н. Ю. Шаркоўская. — Мінск : НББ, 2013. — С. 233—236.
- Юрчак, Д. В. Усадьба И. А. Маньковского «Милое»: история создания, первозданный облик и перспективы восстановления / Д. В. Юрчак, Ю. В. Юрчак // Искусство и культура. — 2013. — № 3. — С. 69-73.
Спасылкі
правіць- Мілае (сядзіба) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Мілае (сядзіба) на сайце «Архіварта»