Сядзіба сям’і Ралі
Сядзіба сям'і Ралі — дваранская сядзіба пачатку XIX стагоддзя, пабудаваная багатым грэкам Замфірам Ралі у сяле Долна (цяпер Страшанскага раёна Малдовы). Вядомая тым, што гэтыя месцы наведаў у 1821 годзе Аляксандр Сяргеевіч Пушкін (паміж 28 ліпеня і 20 жніўня, у час свайго знаходжання ў Бесарабіі).
Маёнтак Ралі, што належаў у першай палове XX стагоддзя Замфіру Арборы-Ралі, быў пасля далучэння Бесарабіі да СССР нацыяналізаваны і адкрыты для наведванняў у дзень нараджэння Пушкіна, 6 чэрвеня 1949 года. З 1964 года стаў філіялам Дома-музея А. С. Пушкіна ў Кішынёве. Пад канец савецкага перыяду сюды з'язджаліся да 150 тысяч турыстаў у год, для размяшчэння якіх было разгорнутае намётавае мястэчка.
Пасля распаду СССР сядзіба была закрыта на рэканструкцыю і фактычна закінута. У 2002 годзе па ініцыятыве прэзідэнта Малдовы і пры фінансавай падтрымцы кампаніі «Лукойл» маёнтак быў капітальна адрамантаваны.
Выстава, адкрытая цяпер у сядзібе сямействы Ралі, складзена з фондаў калекцый дома-музея Пушкіна. Экспанаты былі сабраны музеем на працягу больш за паўстагоддзя. Гэта сапраўдныя матэрыялы XVIII, XIX і XX стагоддзяў. Штогод у дзень нараджэння паэта тут праводзяцца рэспубліканскія святы пушкінскай паэзіі.
Вакол сядзібы рассцілаецца парк, дзе ўсталяваны помнік паэту працы Алега Комава. У Кодрах каля Долнай знаходзяцца «Крыніца Земфіры» і «Паляна Земфіры», дзе Пушкін некаторы час жыў у цыганскім табары, што натхніла яго на стварэнне паэмы «Цыганы».
Літаратура
правіць- М. Г. Хазин. Пушкин в Долне (путеводитель). Кишинёв: Тимпул, 1989 г.
- З. Ралли-Арборе. Из семейных воспоминаний об А. С. Пушкине. Минувшие годы, 1908, № 7.
- Б. А. Трубецкой. Пушкин в Молдавии. Кишинев, 1990 г.