Сядзібна-паркавы комплекс Мілашаў

Сядзібна-паркавы комплекс Мілашаў — былая сядзіба Мілашаў у аграгарадку Чарэі Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці.

Славутасць
Сядзібна-паркавы комплекс Мілашаў
54°37′11″ пн. ш. 29°17′24″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Чарэя
Map

Гісторыя правіць

У канцы XVIII стагоддзя Чарэя перайшла да Уладзіслава Любіч Мілаша, бацькі вядомага французскага паэта Оскара Мілаша, які ў сваю чаргу быў дзядзькам Нобелеўскага лаўрэата па літаратуры Чэслава Мілаша. Ад папярэдняга ўладальніка Сапегі Мілашам засталася драўляная сядзіба, у якой захоўваўся багаты архіў, карціны, побач быў прыгожы парк.

Да сядзібнага дома вяла бэзавая алея. Недалёка ад сядзібы размяшчаліся млын з цэглы і вінакурня, а за домам — ліпавая алея з зараснікамі дзікай рудбекіі, якая захавалася да нашага часу. Побач з ліпавай алеяй — адзін з каскадаў Мілашаўскіх сажалак. Там гняздзіліся чаплі і дзікія качкі, а вясной з’яўляліся белыя і чорныя лебедзі. Сажалка не перасыхала нават у вельмі засушлівае лета — відавочна, яе падсілкоўвалі крыніцы, адна з якіх сустракаецца на перасячэнні сцяжынак алеі.

Пасля рэвалюцыі ў будынку сядзібы размяшчалася школа, а падчас Другой Сусветнай вайны яго цалкам разбурылі.

Да нашага часу захаваліся толькі склеп, ліпавая алея, фундамент альтанкі, некалькі сажалак з каскаду, частка бэзавай алеі, і руіны ўсыпальніцы на беразе Чарэйскага возера, побач з каталіцкімі могілкамі[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Весялуха, М. Сваякі… па Мілашах / М. Весялуха // Літаратура і мастацтва. — 2014. — 3 кастр. — С. 9.
  • Мальдзіс, А. Дзве сустрэчы з Чэславам Мілашам / А. Мальдзіс // Літаратура і мастацтва. — 2011. — 23 верас. — С. 12.
  • Марчук, Р. Чарэйскі Мілаш / Р. Марчук // Літаратура і мастацтва. — 2014. — 24 кастр. — С. 15.
  • Масла, А. Лістота шэпча галасамі Мілашаў / А. Масла // Культура. — 2014. — 16 жн. — С. 15.
  • Оскар Милош / подгот. И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). — 2016. — 14 чэрв. — С. 5.
  • Телятко, Е. В поисках утраченного / Е. Телятко // Витебские вести. — 2017. — 29 апр. — С. 10.
  • Торбина, И. Милошевские дни / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). — 2013. — 4 чэрв. — С. 1.
  • Торбіна, І. Пад зоркай Мілашаў / І. Торбіна // Чырвоны прамень (Чашнікі). — 2014. — 28 кастр. — С. 5.
  • Харэўскі, С. Чарэя Мілаша / С. Харэўскі // Новы Час. — 2010. — № 10. — С. 12.

Спасылкі правіць