Сяргей Іванавіч Назараў

Сяргей Іванавіч Назараў (14 кастрычніка 1928, в. Барадзіно, Дубровенскі раён, Аршанская акруга — 11 жніўня 1999) — беларускі вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Доктар тэхнічных навук (1972)

Сяргей Іванавіч Назараў
Дата нараджэння 14 кастрычніка 1928(1928-10-14)
Месца нараджэння в. Барадзіно, Дубровенскі раён
Дата смерці 11 жніўня 1999(1999-08-11) (70 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера механізацыя сельскай гаспадаркі
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў 1953 годзе. У 1958—1961 гг. працаваў на Магілёўскай абласной сельскагаспадарчай станцыі, з 1961 г. — у Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскагаспадарчай нечарназёмнай зоны СССР у Мінску. Працуе загадчыкам аддзела, з 1968 г. становіцца намеснікам дырэктара.

С. І. Назараў напісаў працы па тэхніцы і тэхналогіі ўнясення мінеральных і арганічных угнаенняў. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана больш як 20 сельскагаспадарчых машын, якія выпускаюцца прамысловасцю Беларусі.

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалямі.

Навуковыя працыПравіць

  • Назаров, С. И. Механизация обработки и внесения органических удобрений : учебное пособие / С. И. Назаров, В. А. Шаршунов. — Мн., 1993. — 296 с.
  • Назаров, С. И. Механизация уборки и послеуборочной обработки семян кормовых культур и трав : учебное пособие / С. И. Назаров, В. А. Шаршунов. — Мн., 1997. — 379 с.
  • Назаров, С. И. Рациональные способы использования жидких органических удобрений, торфа и излишков соломы в растениеводстве / С. И. Назаров, С. И. Балахонов, Т. В. Парамонова. — Мн., 1977. — 48 с.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Назараў Сяргей Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Т. 11. — С. 216.