Сяргей Васілевіч Макараў
Сяргей Макараў (нар. 3 кастрычніка 1996, Някрасаўка, Хабараўскі край) — расійскі футбаліст, паўабаронца тальяцінскага «Акрона».
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Сяргей Васілевіч Макараў | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
3 кастрычніка 1996[1] (28 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Расія | |||||||||||||||||||||
Рост | 173 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Акрон | |||||||||||||||||||||
Нумар | 6 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера
правіцьПачынаў займацца футболам у родным сяле Някрасаўка, пазней трапіў у структуру хабараўскай «СКА-Энергіі». У 2009 годзе быў заўважаны селекцыянерамі маскоўскага «Лакаматыва» і запрошаны ў каманду. З 2013 года пачаў прыцягвацца да моладзевага складу «чыгуначнікаў». Пазней стаў часам трапляць у заяўку асноўнай каманды, але так і не дэбютаваў за яе.
У лютым 2016 года быў аддадзены ў арэнду беларускаму клубу «Мінск»[2]. Замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы, прыняў удзел ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату Беларусі 2016 і дапамог «Мінску» заняць высокае чацвёртае месца. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2016 года вярнуўся ў «Лакаматыў»[3]. Аднак, не маючы магчымасці прабіцца ў аснову маскоўскага клуба, у лютым 2017 года зноў на правах арэнды далучыўся да «Мінска»[4]. У складзе «Мінска» працягваў быць іграком асновы. У чэрвені 2017 года пакінуў беларускі клуб[5].
У жніўні 2017 года пасля прагляду стаў іграком кіпрскага «Анартосіса». Аднак, за асноўную каманду не правёў ніводнага матча, гуляў толькі за моладзевы склад. У студзені 2018 года вярнуўся ў Расію, стаўшы іграком клуба «СКА-Хабараўск». Па заканчэнні сезона 2017/18, па выніках якога хабараўскі клуб страціў месца ў Прэм’ер-лізе, пакінуў клуб.
У студзені 2019 года, пасля паловы сезона без каманды, падпісаў кантракт з беларускім клубам «Іслач»[6]. У складзе беларускай каманды стаў адным з асноўных ігракоў. У снежні 2019 года пакінуў «Іслач» і стаў іграком валгаградскага «Ротара»[7]. У сезоне 2020/21 разам з клубам гуляў у Прэм’ер-лізе.
У чэрвені 2022 года перайшоў у тальяцінскі «Акрон».
Міжнародная кар’ера
правіцьЗ 2011 года пачаў выступаць за юнацкую зборную Расіі, складзеную з ігракоў 1996 года нараджэння. Дапамог ёй прайсці ў фінальны турнір чэмпіянату Еўропы 2013, дзе адгуляў без замен усе матчы. У фінальным матчы супраць зборнай Італіі (0:0) забіў вырашальны гол у серыі пенальці (5:4), які прынёс расійскай зборнай перамогу на юнацкім чэмпіянаце Еўропы.
Пазней выступаў за юніёрскую зборную, з якой заваяваў срэбраныя медалі чэмпіянату Еўропы. У 2015—2016 гадах — ігрок моладзевай зборнай Расіі.
Дасягненні
правіцьЗноскі
- ↑ Sergey Makarov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Минск" арендовал у московского "Локомотива" Сергея Макарова. football.by.
- ↑ Футбол. Неманья Чович и Сергей Макаров покинули "Минск". pressball.by.
- ↑ Российский хавбек Макаров вернулся в "Минск". football.by.
- ↑ Сергей Макаров покинул "Минск". football.by.
- ↑ Экс-полузащитник "Минска" Макаров стал игроком "Ислочи". football.by.
- ↑ Макаров покидает «Ислочь» и продолжит карьеру в «Роторе». by.tribuna.com.