Сяргей Георгіевіч Малафееў
Сяргей Георгіевіч Малафееў (1901, Вільня — 12 красавіка 1969, Пэнлі, Вялікабрытанія) — беларускі ўрач.
Сяргей Георгіевіч Малафееў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 красавіка 1969 |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | навуковец |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьАдзін з заснавальнікаў Беларускага студэнцкага саюза ва Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні (1920). Закончыў медыцынскі факультэт Універсітэта Стэфана Баторыя, з 1933 быў дырэктарам павятовага шпіталя ў Свянцянах, працаваў хірургам.
3 кастрычніка 1939 года арыштаваны ў Вільні НКУС, трапіў у лагер пад Архангельск, дзе працаваў на лесапавале. У час другой сусветнай вайны трапіў у Армію генерала Андэрса, ваяваў пад Табрукам.
У 1947 трапіў у Вялікабрытанію, у польскі шпіталь у Пэнлі. Працаваў там асістэнтам хірурга і ўрачом на «ўсходніх» параходах. Адыйшоў ад беларускага руху[1].
Зноскі
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |