Сяргей Георгіевіч Скрыпнічэнка
Сяргей «Скрыпа» Скрыпнічэнка (нарадзіўся 27 мая 1971) — лідар гурта žygimont VAZA.
Сяргей Скрыпнічэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 мая 1971 |
Краіна | Беларусь |
Бацька | Георгій Сяргеевіч Скрыпнічэнка |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант, спявак |
Інструменты | Фартэпіяна, гітара, бас-гітара, барабаны |
Жанры | Рок |
Псеўданімы | Скрыпа, Skrypa MX |
Калектывы | žygimont VAZA |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і знакамітага мастака Георгія Скрыпнічэнкі (1940—2015) і рэжысёра і выкладчыцы сцэнічнае мовы БДУК Наталлі Скрыпнічэнкі (1949—1994). Вучыўся у мінскай музычнай школе № 8 (клас фартэпіяна). Вучыўся ў Мірскім мастацка-рэстаўрацыйным вучылішчы, Беларускай Акадэміі мастацтваў, Віленскім педагагічным універсітэце. Жыве ў Мінску. Ад 1998 года жанаты з вядомай мастачкай Юліяй Галавіной (у грамадзянскім шлюбе — ад 1992 года). У маі 2008 года ў іх нарадзіўся сын Дамінік Скрыпнічэнка.
Музычная творчасць
правіцьЗаснавальнік, гітарыст і вакаліст гурта žygimont VAZA. Пісаў музыку і тэксты. Стварыў некалькі альбомаў пад тытулам «Skrypa MX». Ад 2009 году цалкам завяршыў дзейнасць žygimont VAZA і распачаў новы праект The Blue Devils.
Дызайнерская справа
правіцьПраз шмат год працаваў і працягвае супрацу з шэрагам міжнародных рэкламных агенцтваў на пасадах дызайнера і арт-дырэктара. Разам з жонкай заснаваў дызайнерскі лэйбл «Tank Press». Мае шматлікія дызайнерскія ўзнагароды. Прымаў удзел у афармленні альбомаў беларускіх музычных гуртоў (Тарпач, IQ48 ды іншых).