Сяргей Краўчанка
Сярге́й Кра́ўчанка (нарадзіўся 9 снежня 1963 года, Мінск) — беларускі рок-музыкант. Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут.
Сяргей Краўчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 снежня 1963 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | Мінск |
Краіна | Беларусь |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | Музыкант, бізнесмен |
Інструменты | Бас-гітара |
Жанры | Рок |
Калектывы |
Бонда ULIS |
БіяграфіяПравіць
У 1983-1989 гадах граў на бас-гітары ў гурце Бонда, з якога ў 1989 годзе сышоў разам з Вячаславам Коранем і Валерам Цініцкім і заснаваў гурт ULIS. У 1993 годзе сышоў з ULIS.
Цяпер узначальвае мінскую кампанію Muztech, якая займаецца гандлем музычнымі інструментамі, прафесійным музычным абсталяваннем і аўдыё-праграмамі.
Жанаты, мае дачку.