Сяргей Леанідавіч Мікель
Сяргей Леанідавіч Мікель (нар. 10 мая 1992, Слабада) — беларускі акцёр балету, балетмайстар-пастаноўшчык Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра. Выкладчык кафедры опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі[1].
Сяргей Леанідавіч Мікель | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 мая 1992 (32 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Беларусь |
Адукацыя | |
Прафесія | балетмайстар, пастаноўшчык |
Тэатр |
Біяграфія
правіцьСяргей Мікель нарадзіўся ў в. Слабада, Мёрскага раёна ў сям’е рабочых. З дзяцінства вучыўся харэаграфіі ў Верхнядзвінскай школе мастацтваў[2].
З 2008 па 2012 навучаўся ў Віцебскім каледжы культуры і мастацтваў, спецыяльнасць «Харэаграфічнае мастацтва» (курс В. Б. Мацук);, у 2012—2017 студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі «Харэаграфічнае мастацтва. Рэжысура» (клас Народнага артыста СССР, прафесара В. М. Елізар’ева).
З 2017 года ў трупе Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра
Сям’я
правіцьБабуля Сяргея Мікеля — Антаніна Лявонцьеўна Тарарака спявала ў фальклорным гурце «Іставіца». Прадзядуля граў на скрыпцы, прабабуля — на балалайцы.[3]
Пастаноўкі
правіцьАўтарскі вечар сучаснай харэаграфіі «Анатомія танца» (2016); балет «Вішнёвы сад» (2017); мюзікл «Лятучы карабель» (2017); балет «Тытанік» (2018); балет «Джэймс і Персік-велікан» (2019).
Узнагароды
правіць- Лаўрэат у намінацыі «Лепшая харэаграфічная мініяцюра» (XXV Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску)
- Стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі
- Лаўрэат V Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная тэатральная прэмія»
- Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь — за шматгадовую добрасумленную працу і значны ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва
і іншыя
Зноскі
- ↑ Сайт БДАМ(недаступная спасылка)
- ↑ Мова танца — самая праўдзівая праява чалавека
- ↑ Сяргея Мікеля сёння называюць другім Елізар’евым