Сяргей Уладзіміравіч Семянюк
Сяргей Семянюк (нар. 27 студзеня 1991) — украінскі футбаліст, абаронца нямецкага клуба «Грун-Вайс» з Любена.
Поўнае імя | Сяргей Уладзіміравіч Семянюк | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
27 студзеня 1991[1][2] (33 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Украіна | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 174 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 60 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Грун-Вайс | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец данецкага «Шахцёра», гуляў за дубль і фарм-клуб «Шахцёр-3» у Другой лізе Украіны. Другую палову 2011 года правёў у арэндзе ў «Энергетыку» з горада Бурштын (Першая ліга).
У лютым 2012 года падпісаў кантракт з клубам «Брэст» (пазней вярнуў назву «Дынама»), дзе стаў іграком асновы.
У пачатку сезона 2013 з-за траўмы з’яўляўся на полі толькі эпізадычна, а з чэрвеня стаў трывала выхадзіць у асноўным складзе. Звачайна выступаў на пазіцыі левага абаронцы, часам выкарыстоўваўся ў якасці левага паўабаронцы.
Першую палову сезона 2014 прапусціў з-за траўмы. У чэрвені 2014 года вярнуўся на поле, стаў гуляць пераважна як правы паўабаронца. Па заканчэнні сезона 2014 пакінуў брэсцкае «Дынама»[3].
У лютым 2015 года стаў іграком літоўскага клуба «Шаўляй»[4]. Аднак, ужо ў маі пакінуў Літву. Пазней зноў стаў трэніравацца разам з брэсцкім «Дынама», у жніўні афіцыйна падпісаў з клубам кантракт[5]. Спачатку гуляў у стартавым складзе «Дынама», але пазней страціў месца ў аснове. Па заканчэнні сезона 2015 пакінуў клуб[6].
У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у «Палтаву»[7], з якой неўзабаве падпісаў кантракт[8]. У ліпені таго ж года перайшоў у кіеўскі «Арсенал», якому дапамог выйсці ў Прэм’ер-лігу.
У жніўні 2019 года стаў іграком клуба «Аграбізнес» з Валачыска. У ліпені 2022 года перабраўся ў Германію, дзе далучыўся да аматарскага клуба «Крышаў», а ў ліпені 2023 года перайшоў у «Грун-Вайс» з Любена.
Міжнародная кар’ера
правіцьГуляў за моладзевыя зборныя Украіны розных узростаў.
Крыніцы
правіць- ↑ Sergiy Semenyuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Serhiy Semenyuk // FBref.com
- ↑ ПОДГОТОВКА К СЕЗОНУ - 2015 НАЧАЛАСЬ (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт брэсцкага «Дынама» (12 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2015.
- ↑ Семенюк перешел в «Шяуляй» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Два украинца пополнили ряды брестского Динамо (руск.)(недаступная спасылка). Сайт заўзятараў брэсцкага «Дынама» (7 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2017.
- ↑ Перепечко, Челядко, Щербо и еще пять игроков покинули брестское "Динамо" (руск.). football.by (30 лістапада 2015). Праверана 16 красавіка 2024.
- ↑ Игравший в Бресте Семенюк на просмотре в "Полтаве" (руск.). football.by (1 лютага 2016). Праверана 16 красавіка 2024.
- ↑ ФК Полтава усилился двумя защитниками (руск.)(недаступная спасылка). gigamir.net.