Адкрыць галоўнае меню

Сяргей Уладзіміравіч Семянюк

Футбол
Сяргей Семянюк
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Уладзіміравіч Семянюк
Нарадзіўся 27 студзеня 1991(1991-01-27)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства Flag of Ukraine.svg Украіна
Рост 174 см
Вага 60 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Аграбізнес
Нумар 80
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2007 — 2011 Украіна Шахцёр (Данецк) 0 (0)
2007 — 2011   Украіна Шахцёр-3 (Данецк) 80 (4)
2011   Украіна Энергетык (Бурштын) 12 (0)
2012 — 2014 Беларусь Дынама-Брэст 65 (1)
2015 Літва Шаўляй 9 (0)
2015 Беларусь Дынама-Брэст 8 (0)
2016 Украіна Палтава 11 (1)
2016 — 2019 Украіна Арсенал (Кіеў) 69 (6)
2019 — Украіна Аграбізнес (Валачыск) 12 (2)
Нацыянальная зборная**
2006 — 2008 Украіна Украіна (да 17) 20 (2)
2008 Украіна Украіна (да 19) 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 кастрычніка 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 кастрычніка 2019.

Сяргей Семянюк (нар. 27 студзеня 1991) — украінскі футбаліст, абаронца клуба «Аграбізнес» з Валачыска.

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Выхаванец данецкага «Шахцёра», гуляў за дубль і фарм-клуб «Шахцёр-3», які выступае ў Другой лізе Украіны. Другую палову 2011 года правёў у арэндзе ў «Энергетыку» з горада Бурштын (Першая ліга).

У лютым 2012 года падпісаў кантракт з клубам «Брэст» (пазней вярнуў назву «Дынама»), дзе стаў іграком асновы.

У пачатку сезона 2013 з-за траўмы з’яўляўся на полі толькі эпізадычна, а з чэрвеня стаў трывала выхадзіць у асноўным складзе. Звачайна выступаў на пазіцыі левага абаронцы, часам выкарыстоўваўся ў якасці левага паўабаронцы.

Першую палову сезона 2014 прапусціў з-за траўмы. У чэрвені 2014 года вярнуўся на поле, стаў гуляць пераважна як правы паўабаронца. Па заканчэнні сезона 2014 пакінуў брэсцкае «Дынама»[2].

У лютым 2015 года стаў іграком літоўскага клуба «Шаўляй»[3]. Аднак, ужо ў маі пакінуў Літву. Пазней зноў стаў трэніравацца разам з брэсцкім «Дынама», у жніўні афіцыйна падпісаў з клубам кантракт[4]. Спачатку гуляў у стартавым складзе «Дынама», але пазней страціў месца ў аснове. Па заканчэнні сезона 2015 пакінуў клуб[5].

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у «Палтаву»[6], з якой неўзабаве падпісаў кантракт[7]. У ліпені таго ж года перайшоў у кіеўскі «Арсенал», якому дапамог выйсці ў Прэм’ер-лігу.

У жніўні 2019 года стаў іграком клуба «Аграбізнес» з Валачыска.

МіжнароднаяПравіць

Гуляў за моладзевыя зборныя Украіны розных узростаў.

Зноскі

СпасылкіПравіць