Сяргей Фёдаравіч Старасветаў

Сяргей Фёдаравіч Старасветаў (нар. 1954) — беларускі будаўнік і гаспадарчы дзеяч. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2014)[1].

Сяргей Фёдаравіч Старасветаў
Род дзейнасці будаўнік, кіраўнік
Дата нараджэння 1954
Месца нараджэння
Узнагароды і прэміі

Біяграфія правіць

Рана страціў бацьку, маці адна расціла трох дзяцей. Пасля заканчэння ПТВ і службы ў войску пачаў працаваць ва Упраўленні механізацыі № 79 машыністам вежавага крана[1].

Разам з жонкай 8 гадоў працавалі на будаўніцтве саўгаса «Беларускі» ў Пскоўскай вобласці, будавалі горад нафтавікоў Лангепас у Заходняй Сібіры[1].

Стаў кіраваць ААТ «УМ № 79» у 2007 годзе. Ва ўпраўленні працуе каля 500 чалавек, палова з іх — машыністы вежавых кранаў[1].

У канцы красавіка 2018 года Старасветава ўшаноўвалі ў ліку іншых на конкурсе «На найлепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь за 2017 год». Ён стаў пераможцам у намінацыі «Кіраўнік года»[1].

А праз некалькі тыдняў пасля гэтага ён быў затрыманы па падазрэнні ў хабарніцтве[1][2]. У выніку С. Старасветава асудзілі на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці і забаронай пяць гадоў займаць пэўныя пасады[3].

Зноскі