Ленінскі сельсавет (Чачэрскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Сярэднемалыніцкі сельсавет)

Ле́нінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года пасёлак) Вазнясенскі.

Ленінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чачэрскі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вазнясенскі
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2009) 590
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Сярэднемалыніцкі сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Сярэднія Малынічы. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Бердыжскага і Малыніцкага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. У 1930 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бердыж, сельсавет перайменаваны ў Ленінскі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Новазарэчанскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна, з 18 студзеня 1965 года ў складзе Чачэрскага раёна[2]. Да 1972 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сябровічы. 28 сакавіка 1991 года ў склад сельсавета з Крутоеўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Залаўе, Ніўкі, Новыя Малынічы, Старыя Малынічы, Сярэднія Малынічы), цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Вазнясенскі.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 590 чалавек[3], з іх 92,9 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 0,7 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.