Адкрыць галоўнае меню
Вёска
Сярэдняя
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Манылы[1]
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Аўтамабільны код
5
Сярэдняя на карце Беларусі ±
Сярэдняя (Беларусь)
Сярэдняя
Сярэдняя (Мінская вобласць)
Сярэдняя

Сярэ́дняя[2] (трансліт.: Siaredniaja, руск.: Середняя) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шаршунскага сельсавета.

ГісторыяПравіць

У 1858 годзе вёска маёнтка Мануйлы, 37 жыхароў мужчынскага полу, ва ўладанні Тукалы, у Радашкавіцкай воласці Мінскага павета. У 1870 г. вёска — цэнтр сельскай грамады, у склад якой уваходзілі 6 вёсак. У 1897 г. 17 гаспадарак, 112 чалавек. З лютага да снежня 1918 г. акупаваная войскамі кайзераўскай Германіі. З ліпеня 1919 г. да ліпеня 1920 г. — войскамі Польскай Рэспублікі. У 1919 годзе ўключаная ў склад БССР. У 1921 годзе складалася з 21 гаспадаркі, 130 чалавек. 20 жніўня 1924 года вёска уключаная ў склад Шаршунскага сельсавету Заслаўскага раёна Мінскай акругі (да 26 ліпеня 1930 г.). У 1924 г. працавала пачатковая школа. У 1926 годзе ў вёсцы 27 двароў, 152 жыхары. З 20 лютага 1938 года ў Мінскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 г. акупаваная нямецкімі захопнікамі, загінулі 9 жыхароў. З 8 жніўня 1959 года ў Мінскім раёне, з 20 студзеня 1960 года ў Рагаўскім сельсавеце. У 1997 г. складалася з 16 двароў, 32 жыхары, у саўгасе «Савецкі» (цэнтар — в. Шаршуны). У 1963 г. на брацкіх могілках 101 партызанскай брыгады «Штурмавая» пастаўлены помнік. Каля вёскі помнік у гонар партызанскай брыгады «Штурмавая», дзе ў Вялікую Айчынную вайну базіраваўся яе штаб.

Зноскі

  1. Судьба не без вести пропавшего земляка из д. Остров Ельского района
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

СпасылкіПравіць