Сіван (іўр. סִיוָן) — трэці месяц яўрэйскага года, які пачынаецца з нісана і дзявяты - года, які пачынаецца з тышрэя, прыпадае на чэрвень - ліпень.

Памятныя даты правіць

  • 6 сівана святкуюць Шавуот (Пяцідзесятніцу).

Падзеі, якія адбыліся ў сіване правіць

  • 23 сівана - Згодна з кнігай Эсфір (Эсф.8: 9), Мардахей і сакратары цара Ахашвероша напісалі ўказ, які даваў іўдзеям права на самаабарону.
  • 6 сівана 33 г. н. э. у Пяцідзясятніцу, згодна з Дзеяннямі Апосталаў (Дзеянні.2: 4), вучні Ісуса Хрыста споўніліся Святога Духа.