Сігэноры Курода
Сігэноры Курода (яп.: 黒田重徳; 25 кастрычніка 1887 — 30 красавіка 1954) — японскі генерал часоў Другой сусветнай вайны, ваенны губернатар Філіпінаў з 1943 па 1944 год.
Сігэноры Курода | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
яп.: 黒田重徳 | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сідзуіты Танака | ||||||
Пераемнік | Тамаюкі Ямасіта | ||||||
Нараджэнне |
25 кастрычніка 1887 |
||||||
Смерць |
30 красавіка 1954 (66 гадоў) |
||||||
Дзейнасць | ваенны | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1909—1945 | ||||||
Прыналежнасць | Імператарская армія Японіі | ||||||
Званне | генерал | ||||||
Камандаваў | 14-я армія | ||||||
Бітвы |
япона-кітайская вайна Ціхаакіянская вайна |
||||||
![]() |
Біяграфія Правіць
Сігэноры Курода быў родам з прэфектуры Фукуока. У 1909 годзе скончыў Рыкугун сікан гако, у 1916 годзе — Рыкугун дайгако. У гады Першай сусветнай вайны быў ваенным назіральнікам у Еўропе, у 1922 годзе быў прызначаны ваенным аташэ ў Вялікабрытанію. У 1924 годзе вярнуўся ў Японію.
У 1928 годзе стаў камандзірам 57-га пяхотнага палка, у 1932 — 59-га пяхотнага палка. У 1935—1937 гадах служыў ваенным аташэ ў Індыі. У 1938 годзе стаў камандзірам 4-й асобнай брыгады, у 1939 — камандзірам 26-й дывізіі, удзельнічаў у бітве за Уюань. У 1941 годзе стаў намеснікам галоўнага інспектара баявой падрыхтоўкі. З ліпеня 1942 года стаў начальнікам штаба Паўднёвай групы армій, у кастрычніку 1943 года стаў камандуючым 14-й арміяй на Філіпінах, пасля пераназванай у 14-ы фронт. У верасні 1944 года Курода быў заменены на Тамаюкі Ямасіту з прычыны таго, што апынуўся слабым камандзірам, які бавіў час гуляючы ў гольф замест арганізацыі ўмацавання абараназдольнасці архіпелага. У 1946 годзе Курода быў арыштаваны за ваенныя злачынствы, а ў 1949 годзе прысуджаны да пажыццёвага зняволення. Быў вызвалены ў 1952 годзе. Памёр 30 красавіка 1954 года.
Спасылкі Правіць