Сілезскае ўзвышша

Сіле́зская ўзвы́шша (польск.: Wyżyna Śląska) — узвышша на поўдні Польшчы, заходняя частка Сілезска-Малапольскага ўзвышша.

Сілезскае ўзвышша на карце Польшчы.

Узвышша ўтварае плато вышынёй 200—300 м, якое расчлянёна рачнымі далінамі на асобныя грады. Складзена галоўным чынам вугляноснымі тоўшчамі карбону, перакрытымі мезазойскімі вапнякамі і іншымі асадкавымі пародамі. На тэрыторыі ўзвышша размешчана значная частка Верхнесілезкага каменнавугальнага басейна. Таксама маюцца радовішчы жалезных і свінцова-цынкавых руд.

Літаратура правіць