Сімуліятаксікоз (Simuliidotoxicosis; Simuliidosis) — таксіка-алергічнае захворванне чалавека і жывёл, выкліканае ўкусамі мошак, характарызуецца свербам, з’яўленнем папул, развіццём ацёку, гіперэміяй, тахікардыяй.

Мошка

Мошкі (Simuliidae) — дробныя крывасмактальныя насякомыя памерам ад 1,5 да 6 мм, засяляюць усе кантыненты, акрамя Антарктыды. Яны жывуць усюды, дзе ёсць вадаёмы з праточнай вадой.

Мошкі з’яўляюцца адным з кампанентаў гнюса, нападаюць на людзей і сельскагаспадарчых жывёл. Нападаюць мошкі ў светлы час, у паўночных шыротах у перыяд палярнага дня — кругласутачна (часам да некалькіх тысяч асобін на аднаго чалавека адначасова). Пры нападзе мошка выкусвае плоць, у той час як камары толькі пракусваюць яе.

Сліна мошак змяшчае моцны гемалітычны яд, які, трапляючы ў ранку пры ўкусе, можа выклікаць цяжкую алергічную рэакцыю. Хвароба пачынаецца рэзкім свербам, смыленнем, унутрыскурным кровазліццём, затым ацёкам і пачырваненнем. Праз 3-5 гадзін пасля ўкусу з’яўляюцца сімптомы агульнай інтаксікацыі: тэмпература павышаецца да 38-39 градусаў, пачынаюцца дрыжыкі, слабасць, боль у мышцах і суставах, галаўныя болі. Хвароба можа ўскладніцца алергічным шокам. Праз 5-8 гадзін у залежнасці ад колькасці укусаў і індывідуальнай адчувальнасці запаляюцца лімфавузлы. Такі стан можа працягвацца да 2 тыдняў. Часам праводзіцца шпіталізацыі людзей з прычыны укусаў і інтаксікацыі сліной мошак. Можа наступіць смерць.

Для абароны ад мошак ужываюць вопратку з зацяжкамі на рукавах і вароты. Для абароны галавы — накамарнік. Вопратку і накамарнік пажадана апрацаваць інсектыцыдам.

Акрамя таго, мошкі запаўзаюць у вушы, вочы, нос, рот.

Крыніцы

правіць