Сінагога (Фардон)

Сінагога ў Фардоне — мураваная сінагога, якая знаходзіцца ў раёне старага Фардона Быдгашча на скрыжаванні вуліцы Быдгашцкай і Пры Бажніцы. З’яўляецца адным з найважнейшых помнікаў Старога Фардона, які цудам ацалеў падчас нямецкай акупацыі (нацысты ўладкавалі ў ім кінатэатр, які працаваў да 1988 года)[1].

Славутасць
Сінагога
53°08′57″ пн. ш. 18°10′16″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Месцазнаходжанне
Канфесія іўдаізм
Дата заснавання 1827
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Сінагога ў 2007 годзе

Першыя згадкі пра яўрэяў у Фордане адносяцца к канцу XVI стагоддзч. Першымі пасяленцамі былі яўрэі з суседняга Быдгашча, якім у 1555 годзе было загадана пакінуць горад.

У сярэдзіне XVII стагоддзя ў Фардоне ўжо існавалі сінагога і яўрэйскія могілкі.

Мураваная сінагога была пабудаваны ў 1827/1828 гадах, а ўведзены ў эксплуатацыю ў 1832 годзе.

Сінагога дзейнічала да 1939 года. Падчас Другой сусветнай вайны будынак быў часткова перабудаваны немцамі пад кінатэатр і тэатр і зноў адбудаваны ў 1940-х — пачатку 1950-х гадоў. Былі выбіты дадатковыя дзвярныя і аконныя праёмы, перабудаваны інтэр’ер. Да 1988 года тут працаваў кінатэатр «Вісла».

Зноскі

Спасылкі

правіць

Jedna z największych synagog w tej części województwa kujawsko-pomorskiego

Гл. таксама

правіць