Сінгальская мова
Сінгальская мова — мова сінгальцаў, найбольш шматлікай этнічнай групы Шры-Ланкі. Адносіцца да Інда-арыйскай групы індаіранскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і. На сінгальская мове гавораць прыкладна 16 мільёнаў чалавек, пісьменнасць уласная — сінгальская. Найбольш блізкай мовай да сінгальскай з’яўляецца мальдыўская мова (дывехі). Таксама на сінгальскай мове заснавана крэольская мова веда, на якой гаворыць абарыгеннае насельніцтва Шры-Ланкі. Па сваёй лексіцы і граматычных канструкцыях сінгальская мова рэзка вылучаецца сярод інда-арыйскіх моў; мяркуеюць, што яна утрымоўвае ў сабе абарыгенны субстрат, рэшткі якога маюцца таксама ў крэольскай мове веда.
Сінгальская мова | |
---|---|
Саманазва | සිංහල /siṃhala/ |
Краіны | Шры-Ланка |
Афіцыйны статус | Шры-Ланка |
Агульная колькасць носьбітаў | 16 000 000 |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | Sinhala script[d] |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | син 599 |
ISO 639-1 | si |
ISO 639-2 | sin |
ISO 639-3 | sin |
WALS | snh |
Ethnologue | sin |
ABS ASCL | 5211 |
IETF | si |
Glottolog | sinh1246 |
![]() |
У V стагоддзі да н. э. на Цэйлоне з’явіліся пасяленцы з паўночна-заходняй Індыі, якія гаварылі на заходняй форме пракрыта. У наступныя стагоддзі меў месца таксама значны прыток з усходніх рэгіёнаў Індыі, які дадаў мясцовай мове некаторыя ўсходне-індыйскія характарыстыкі. Першыя надпісы на сінгальскай мове адносяцца да III—II стагоддзяў да н. э.
СпасылкіПравіць
- Англа-сінгальскі слоўнік Архівавана 23 мая 2011.