Сінгапурскі нацыянальны ўніверсітэт

Сінгапурскі нацыянальны ўніверсітэт (англ.: National University of Singapore) — сінгапурская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта.

Сінгапурскі нацыянальны ўніверсітэт
англ.: National University of Singapore
Арыгінальная назва англ.: National University of Singapore
Заснаваны 1905
Студэнты 30 098[1]
Размяшчэнне Сінгапур
Сайт nus.edu.sg
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Гэта буйнейшы ўніверсітэт краіны як па колькасці студэнтаў, так і па праграмах навучання, а таксама старэйшы ўніверсітэт у Сінгапуры. Галоўны кампус універсітэта займае плошчу прыблізна ў 1,5 км2. Адукацыя ў ім грунтуецца на модульнай сістэме. Гэтая сістэма ўключае ў сябе асаблівасці брытанскай сістэмы, такія, як невялікія групы студэнтаў пры навучанні, і рысы амерыканскай сістэмы — сістэму крэдытаў. Студэнты могуць на працягу першых двух семестраў займацца па выбары на розных факультэтах.

Структура

правіць
  • Факультэт мастацтваў і сацыяльных навук
  • Факультэт бізнесу
  • Факультэт камп'ютарных навук
  • Факультэт бесперапыннай адукацыі
  • Факультэт стаматалогіі
  • Факультэт дызайну і інжынерыі
  • Факультэт права
  • Факультэт медыцыны
  • Факультэт музыкі
  • Факультэт грамадскага здароўя
  • Факультэт дзяржаўнага кіравання
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Школа медыцыны
  • Школа аспірантуры
  • Каледж НУС
  • Ельскі каледж

Спасылкі

правіць

Заўвагі

правіць