Сіндры (Эйтры) — у германа-скандынаўскай міфалогіі дварф, з якім Локі спрачаўся ў кавальскім майстэрстве.

Сіндры паспрачаўся з Локі аб тым, што зможа зрабіць рэчы больш умелыя за тыя, што зрабіў Двалін. У Локі было тры рэчы, таму і Сіндры павінен быў вырабіць лепшую рэч за тры спробы. Першым ён выкаваў пярсцёнак Драўпнір, які кожны дзявяты дзень ствараў яшчэ восем залатых пярсцёнкаў. Другім её выкаваў вепрука Гулінбурсці, які быў спрытным, як Слейпнір, і насіў свайго ездака праз лясы, моры і горы лёгка і свабодна, як па роўным шляху. Трэцім быў выкаваны молат М’ёльнір, які заўсёды вяртаўся ў руку гаспадара.

Асы прызналі М’ёльнір лепшым вырабам і Локі прайграў пары.