Сістэма нябесных каардынат
Сістэма нябесных каардынат — сістэма каардынат, якая выкарыстоўваецца ў астраноміі для вызначэння месцазнаходжання астранамічных аб'ектаў на небе, або пунктаў на ўяўнай нябеснай сферы. Каардынаты аб'ектаў вызначаюцца дзвюмя велічынямі (або дугамі), што дае адназначнае месцазнаходжанне аб'ектаў на нябеснай сферы. Такім чынам, сістэма нябесных каардынат з'яўляецца сферычнай сістэмай каардынат, у якой трэцяя каардыната — адлегласць — часцей невядомая і не грае істотнай ролі.
Кожнай з сістэм нябесных каардынат адрозніваецца выбарам асноўнай, фундаментальнай, плоскасці і пачаткам адліку. У залежнасці з пастаўленай задачы, можа быць зручнейшым выкарыстанне пэўнай сістэмы каардынат. Найбольш часта выкарыстоўваюцца гарызантальная і экватарыяльная сітэмы каардынат. Радзей — экліптычная, галактычная і іншыя.
Гл. таксамаПравіць
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сістэма нябесных каардынат