Тадэвуш Урублеўскі
Тадэвуш Урублеўскі (польск.: Tadeusz Wróblewski, 8 лістапада 1858 — 7 ліпеня 1925) — польскі адвакат, грамадскі дзеяч.
Тадэвуш Урублеўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык, адвакат, юрыст, бібліяфіл |
Дата нараджэння | 8 лістапада 1858[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 ліпеня 1925[1] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Eustachy Wróblewski[d] |
Маці | Emilia Wróblewska[d] |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 8 лістапада 1858 года ў сям’і Яўстафія і Эміліі з Бянёўскіх, меў брата Аўгусціна[3]. Яго дзядзька Валерый Антоні Урублеўскі быў адным з кіраўнікоў Паўстання 1863—1864 гадоў у Беларусі, пазней — генерал Парыжскай Камуны.
Належаў да краёўцаў дэмакратычнага (або дэмакратычна-ліберальнага) кірунку, меў кантакты з дзеячамі літоўскага руху. Паводле літоўскага гісторыка Даруса Сталюнаса, у адвакацкай канторы Т. Урублеўскага з 1898 працаваў Ёнас Вілейшыс, адзін з прызнаных лідараў літоўскага руху. У 1904 Т. Урублеўскі абараняў на судзе іншага літоўскага дзеяча Павіласа Вішынскаса[4]. Т. Урублеўскі быў упэўнены, што «мір і згода запануюць у нашым краі, калі ўсе мы будзем імкнуцца да ўсталявання брацкіх і справядлівых адносінаў уласнымі сіламі, а не пры дапамозе паліцыі, судовых прысудаў і турмаў»[5]. Збіраў бібліятэку, якую потым перадаў гораду Вільні.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France Tadeusz Stanisław Wróblewski // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ а б выгрузка даных Freebase — Google.
- ↑ Paweł Chojnacki. Historia szaleństwa w wyniku anarchizmu - Augustyn Wróblewski 1866–1913 (?)(недаступная спасылка) (27 października 2008). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2009. Праверана 16 кастрычніка 2011.
- ↑ Сталюнас Д. Гражданин Великого Княжества Литовского // Вильнюс = Vilnius. — 1989. — Март — апрель. С. 129
- ↑ Jurkiewicz J. Demokraci wileńścy w latach 1905—1914 (Zarys dzałalności i myśli politycznej) // Acta Baltico-Slavica. — XV. — 1983. S. 161
Літаратура
правіць- Смалянчук А. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. Гродна, 2001.
- Абрамовіч Людвіг. Тадэвуш Урублеўскі // Наша Слова. № 38 (1501), 23 верасня 2020. // на pawet.net
Спасылкі
правіць- padrimariani.org Архівавана 25 сакавіка 2009.
- Podlaska Digital Library Архівавана 14 красавіка 2016. at pbc.biaman.pl