Таймырскі заліў
Таймы́рскі заліў — заліў Карскага мора каля паўночна-заходняга берага паўвострава Таймыр.
Таймырскі заліў | |
---|---|
руск. Таймырский залив | |
76°14′23″ пн. ш. 97°49′47″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Найбольшая глыбіня | 16 м |
Упадаюць | Ніжняя Таймыра |
Даўжыня заліва 40 км, шырыня каля 80 км. Глыбіні да 16 м. У паўночна-ўсходняй частцы заліў паступова звужаецца і пераходзіць у Таймырскую губу (эстуарый ракі Ніжняя Таймыра). Клімат вельмі суровы. Большую частку года заліў пакрыты лёдам.
У заліве буйны востраў Калчака (да 2005 года востраў Растаргуева). Узбярэжжа заліва ўваходзіць у склад Дзяржаўнага прыроднага запаведніка «Вялікі Арктычны» (руск.: «Большой Арктический»)[1].
Зноскі
- ↑ Заповедник «Большой Арктический» Архівавана 12 ліпеня 2021. (руск.)
Літаратура
правіць- Таймы́рский зали́в // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 624. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- Таймы́рский зали́в // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 214. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Таймы́рский зали́в // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 466. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.