Таймыр (паўвостраў)
Таймы́р (Таймырскі паўвостраў) — паўвостраў у Расіі, самая паўночная мацерыковая частка сушы Еўразійскага кантынента (мыс Чэлюскін), размешчаны паміж Енісейскім залівам Карскага мора і Хатангскім залівам мора Лапцевых.
Таймыр | |
---|---|
![]() | |
75°21′40″ пн. ш. 107°41′41″ у. д.HGЯO | |
Акваторыі | Мора Лапцевых, Карскае мора |
Найвышэйшы пункт | 1 125 м |
Краіна | |
![]() |
Па характары паверхні дзеліцца на 3 часткі: Паўночна-Сібірская нізіна, горы Быранга (вышыня да 1125 метраў), якія цягнуцца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, і прыбярэжная раўніна ўздоўж узбярэжжа Карскага мора. Паўднёвай мяжой паўвострава лічыцца паўночны ўступ плато Путарана.
Найбуйнейшыя рэкі Таймыра: Пясіна, Верхняя Таймыра і Ніжняя Таймыра, Хатанга.
Найбуйнейшыя азёры: Таймыр, Партнягіна, Кунгасалах, Лабаза, Какора.
Літаратура Правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 388. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі Правіць
- Артыкул у часопісе «Вокруг света» Архівавана 26 верасня 2007.
- Выкапнёвыя смолы з паўвострава Таймыр
- Прырода Таймыра Архівавана 7 сакавіка 2007.