Быранга

(Пасля перасылкі з Горы Быранга)

Быра́нга (руск.: Бырра́нга) — горы ў паўночнай частцы паўвострава Таймыр у Расіі.

Быранга
руск. Бырранга
76°00′ пн. ш. 108°00′ у. д.HGЯO
Краіна
Даўжыня1 100 км
Шырыняда 200 км
Найвышэйшы пункт1146 м 
Быранга (Расія)
Быранга
Быранга (Краснаярскі край)
Быранга

Утвораны сістэмай паралельных ці кулісападобных хрыбтоў і хвалістых плато. Цягнуцца на 1100 км, шырыня звыш 200 км. Даліны рэк Пясіна і Таймыра раздзяляюць горы Быранга на 3 часткі — заходнюю, сярэднюю і ўсходнюю з вышынямі (адпаведна) 250—320 м, 400—600 м і 600—1000 м (найбольшая вышыня 1146 м). Складзены горнымі пародамі дакембрыйскага і палеазойскага ўзросту, сярод якіх вялікую ролю маюць трапы (габра-дыябазы).

Клімат халодны, рэзка кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −30 °C, −33 °C, ліпеня 2 °C, 10 °C. Вясна пачынаецца ў чэрвені, а ў жніўні сярэднія тэмпературы апускаюцца ніжэй за 0 °C. Ападкаў ад 120 да 400 мм за год. На ўсходзе — ледавікі (агульная плошча звыш 50 км²). Горы пакрытыя расліннасцю камяністай тундры, вышэй арктычная горная пустыня; пераважаюць імхі і лішайнікі. З жывёл сустракаюцца: лемінг, пясец, паўночны алень, палярная курапатка, белая сава.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць