Тай-брэйк (ад англ.: tie — нічыя і англ.: break — ламаць) — працэдура хуткага вызначэння пераможцы ў спартыўных спаборніцтвах, які скончыліся нічыйным рэзультатам у рамках, вызначаных асноўнымі правіламі.

Тай-брэйкі выкарыстоўваюцца ў прыватнасці ў тэнісе, валейболе і шахматах. Для кожнага з гэтых відаў ёсць свае правілы.

Тэніс правіць

Тай-брэйк гуляецца пры ліку 6:6 па геймах у сэце. Пры тай-брэйку гулец, які падаваў у сэце першым, выконвае адну падачу, пасля чаго яго супернік выконвае дзве падачы, і далей адбываецца змена падаючага праз кожныя 2 розыгрышы. Пасля кожных шасці розыгрышаў супернікі мяняюцца паловамі корту. Для перамогі на тай-брэйку (а значыць, і ў сэце) патрэбна выйграць 7 мячоў, але прынамсі на два больш, чым у суперніка. Калі лік становіцца 6:6, гульня вядзецца датуль, пакуль адзін з гульцоў не атрымае перавагу ў два ачкі.

У парным разрадзе з 2006 года ўведзены падоўжаны тай-брэйк (іншая назва супер-тай-брэйк або чэмпіёнскі тай-брэйк) да 10 выйграных мячоў. Ён праводзіцца ў некаторых турнірах пры ліку 1:1 па сэтах замест трэцяга вырашальнага сэту.

Зазвычай тай-брэйкі ў сучасную эру гуляюцца ва ўсіх тэнісных спаборніцтвах, акрамя вырашальных сэтаў на трох з чатырох турніраў Вялікага шлема.

З 2019 года супер-тай-брэйк у вырашальным сэце пры ліку 6:6 увялі ва ўсіх разрадах на турніры Вялікага шлема Australian Open, а на Уімблдане — пры ліку 12:12.

Валейбол правіць

У сучасным валейболе вырашальны 5-ты сэт — тай-брэйк, гуляецца, у адрозненне ад усіх папярэдніх сэтаў, да 15-ці, а не да 25-ці набраных ачкоў. Правілы такія жа, як і для іншых сэтаў.

Бадмінтон правіць

Шахматы правіць

Тай-брэйк гуляецца пры аднолькавай колькасці ачкоў у дзейнага чэмпіёна і прэтэндэнта ў матчах за званне чэмпіёна свету па шахматах. Па правілах чэмпіёнскага матчу тай-брэйк складаецца з чатырох партый у хуткія шахматы. На партыю кожнаму гульцу даецца 25 хвілін з даданнем 10 секунд на кожны ход. Калі і гэтыя партыя сканчаюцца ўнічыю, гуляюцца яшчэ дзве бліц-партыі, на кожную з якіх шахматыстам адводзяць па 5 хвілін плюс 3 секунды за ход. Калі лік застаецца роўным, гуляюць яшчэ адзін матч з дзвюх бліц-партый. Агулам, такіх матчаў можа быць не больш за пяць. Калі і гэтыя 10 партый не выяўляюць пераможцу, грасмейстэры павінны згуляць вырашальную партыю «Армагедон».

Спасылкі правіць