Таларыі
Таларыі (лац.: talaria, стар.-грэч.: πτηνοπέδιλος, πτερόεντα πέδαλα) — боты ці сандалі з прымацаванымі да іх крылцамі. Лічыліся атрыбутамі Гермеса (Меркурыя), былі падораны ім Персею, каб дапамагчы ўправіцца з Медузай Гаргонай. Давалі магчымасць падымацца ў паветра.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Таларыі
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).