Сандалі
Сандалі (грэч. σανδάλιον[1], мн. л. σανδάλια) — лёгкі абутак з падэшвы (часта без абцасаў), замацоўваецца на назе папружкамі або вяроўкамі.
Гісторыя
правіцьСандалі — адзін з самых старажытных відаў абутку ў народаў, якія жылі ў цёплым клімаце. Старажытныя сандалі (каля 10 тыс. гадоў назад), добра захаваліся пад пластом вулканічнага попелу, выяўленыя пры раскопках пячоры Форт-Рок у штаце Арэгон. Таксама сандалі былі распаўсюджаны ў старажытных вавіланян, егіпцян, грэкаў і рымлян. Старажытныя егіпцяне выраблялі гэты абутак з саломы, лыка або папірусу.
Рымляне называлі свае сандалі solea. Сандалі прызначаліся для таго, каб гарачы пясок не прыпякаў ступні ног і чалавек не стамляўся ад спякоты і знямогі.
Сапраўдны пераварот сандалі перажылі ў 20-я гады 19-га стагоддзя, калі гэты від абутку зведаў вялікія перайначванні.
Тыпы сандаль
правіцьСандалі адрозніваюцца па тыпах, у асноўным па тыпу падэшвы і абцаса:
- сандалі на платформе
- сандалі на танкетцы
- сандалі на абцасе
- в'етнамкі
- басаножкі
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.347