Талергоф
Талерго́ф (ням.: Interniertenlager Thalerhof, 4 верасня 1914 — 10 мая 1917 г.) — канцэнтрацыйны лагер, створаны ўладамі Аўстра-Венгерскай імперыі ў першыя дні Першай сусветнай вайны. Размяшчаўся ў пясчанай даліне ля падножжа Альпаў, каля Граца, галоўнага горада правінцыі Штырыя. Адзін з першых канцэнтрацыйных лагераў у сусветнай гісторыі XX стагоддзя, першы ў Еўропе[1].
Сюды былі дэпартаваныя жыхары Галіцыі і Букавіны — русіны, якія сімпатызавалі або магчыма сімпатызавалі Расіі, высланыя з сваіх абласцей па заявах палякаў і украінафілаў[2][3]. Іншым буйным канцлагерам для русафілаў быў Тэрэзін.
Гісторыя канцлагера
правіцьПершую партыю галічан і букавінцаў-русафілаў прыгналі ў Талергоф салдаты грацкага палка 4 верасня 1914 года.
Да зімы 1915 года ў Талергофе не было баракаў. Людзі ляжалі на зямлі пад адкрытым небам у дождж і мароз[2][4].
Па сведчанні кангрэсмена ЗША Д. М. Макорміка (англ.: Joseph McCormick), зняволеных збівалі і катавалі.[3]
У афіцыйным рапарце Шлеера ад 9 лістапада 1914 года паведамлялася, што ў Талергофе ў той час знаходзілася 5700 русафілаў. З гэтага ліку каля 1915 чалавек (па іншых дадзеных да 5 тысяч) былі лемкі з 151 вескі на Лемкаўшчыне[5].
Усяго праз Талергоф з 4 верасня 1914 года да 10 мая 1917 года прайшло не менш за 20 тысяч русафільскі настроеных галічан і букавінцаў, толькі ў першыя паўтара года загінула каля 3 тысяч зняволеных[2][4]. Па дадзеных галіцкага грамадскага дзеяча Дмітрыя Маркава, 3800 чалавек былі пакараныя толькі за першую палову 1915 года[6].
Лагер быў зачынены ў маі 1917 года па распараджэнні апошняга імператара Аўстра-Венгрыі Карла I. Баракі на месцы лагера прастаялі да 1936 года, калі іх знеслі. Пры гэтым было эксгумавана 1767 трупаў, якія перазахавалі ў агульнай магіле ў блізкай аўстрыйскай весцы Фельдкірхен (англ.: Feldkirchen)[5].
У цяперашні час былы Талергоф знаходзіцца на тэрыторыі аэрапорта Грац-Талергоф.
Вядомыя вязні
правіць- Яраслаў Феафілавіч Качмарчык (1885—1944) — прэзідэнт Рускай народнай рэспублікі лемкаў[7] (па іншых звестках утрымліваўся ў турме ў Новым Сончы[8])
Памяць
правіцьУ 1934 годзе ў Львове на Лычакаўскіх могілках пры ўдзеле Талергофскага камітэта быў усталяваны помнік ахвярам Талергофа.
Крыніцы
правіць- ↑ Денисов А..
- ↑ а б в Ваврик В. 1928.
- ↑ а б McCormick M..
- ↑ а б Talerhof Архівавана 15 сакавіка 2012. (англ.)(англ.
- ↑ а б Bogdan Horbal Talerhof (англ.)
- ↑ АВПРИ. Ф. 257, Оп. 556, Д. 56, Л. 6.
- ↑ Лемки(недаступная спасылка)
- ↑ Пашаева Н. М. 2001, Гл. V. Между двумя мировыми войнами. 1918−1939..
Літаратура
правіць- Ваврик В. Р. Терезин и Талергоф — Львов, 1928.; Нью-Йорк: Издатель протоиерей Р. Н. Самело, 1966. (Vavrik V. R. Terezín and Talerhof — New York, publishing house of Archpriest R. N.Samelo, 1966.[1] Архівавана 2 кастрычніка 2009., [2] Архівавана 21 жніўня 2014..
- Terrorism in Bohemia.; Medill McCormick Gets Details of Austrian Cruelty There // «New York Times», December 16, 1917.
- Талергофскій альманахъ. Пропамятная книга австрійскихъ жестокостей, изуверстствъ и насилий надъ карпато-русскимъ народомъ во время Всемірной войны 1914−1917 гг. Архівавана 6 студзеня 2013.. — Львовъ: Изданіе «Талергофскаго Комитета». 1924−1932. — Вып. 1−4. (Все выпуски).
- Пашаева Н. М. Первая мировая война и Талергоф. Архівавана 12 мая 2015. // Очерки истории русского движения в Галичине XIX−XX вв. / Гос. публ. ист. б-ка России Архівавана 14 жніўня 2010.. — М.: Типография ГПИБ, 2001. — 201 с. — ISBN 5-85209-100-6.
- Бузина, Олесь. Концлагерь для неправильных галичан Архівавана 29 чэрвеня 2014.
- Шимов Ярослав. Габсбургское наследие Западной Украины Архівавана 7 снежня 2008.
- Талергоф и Терезин: забытый геноцид
- Памяти жертв кровавого террора Архівавана 30 верасня 2007.
- … Православные во главе с Архиепископом Августином молились у обелиска погибшим русофилам Галиции…
- Верховна Рада України. Постанова про 90-річчя трагедії «Талергофу». (укр.)(укр.)
- Военные преступления Габсбургской монархии 1914−1917 гг. Галицкая Голгофа. — USA, Trumbull Conn. Издатель Peter S. Hardi Lane. — 1964. — 773 с.
- Маковський В. Талергоф, спогади і документи. — Львів, 1934. Архівавана 22 чэрвеня 2013.
Спасылкі
правіць- Документальный фильм Алексея Денисова «Трагедия Галицкой Руси» — ВГТРК: Студия исторического документального кино, Студия «Град», 2010 . — Синопсис фильма // Сайт телеканала «Россия» (russia.tv). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2013. Праверана 26 чэрвеня 2013.;[3].