Талінскі трамвай
Талінскі трамвай — трамвайная сістэма, адкрытая ў Таліне 24 жніўня 1888 года ў выглядзе конкі. З 1916 года дзейнічала лінія на паравой і бензаматорнай цязе, з 1925 года — у сучасным выглядзе, на электрычнай цязе. Адзіная ў Эстоніі.

Дзейнічаюць чатыры маршруты трамвая, агульная працягласць ліній — 39 км.
Маршруты Правіць
- № 1 — звязвае прамысловы мікрараён Коплі, размешчаны на аднайменным паўвостраве на поўначы горада, з жылым мікрараёнам Кадрыорг.
Маршрут: Коплі — Кадрыорг.
- № 2 — звязвае мікрараён Коплі з Юлемістэ, паўднёвай часткай района Ласнамяэ.
Маршрут: Коплі — Суур-Паала.
- № 3 — звязвае мікрараён Тондзі з мікрараёнам Кадрыорг.
Маршрут: Тондзі — Кадрыорг.
- № 4 — звязвае мікрараён Тондзі са станцыяй Юлемістэ.
Маршрут: Тондзі — Юлемістэ-Ям.
Развіццё Правіць
У цяперашнім выглядзе трамвайная сетка сфармавалася ў 1950-х гадах.
Паказальнікі | 1980 | 1985 | 1990 | 1991 | 1992 | 1993 | 1994 | 1995 | 1996 | 1997 | 1998 | 1999 | 2000 | 2001 | 2002 | 2003 | 2004 | 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Працягласць адзінкавага шляху, км | 37,8 | 37,0 | 39,0 | 39,0 | 39,0 | 39,0 | 39,0 | 39,0 | 39,0 | 39,0 | 39,0 | 39,0 | 39,0 | 39,0 | 39,0 | 39,0 | 39,0 | 39,0 | 39,0 | 39,0 | 39,0 | 39,0 |
Колькасць вагонаў у эксплуатацыі | 129 | 135 | 132 | 132 | 132 | 132 | 131 | 129 | 131 | 134 | 130 | 129 | 125 | 121 | 116 | 113 | 104 | 89 | 95 | 95 | 88 | 85 |
Перавезена пасажыраў, млн. | 78,3 | 99,6 | 105,9 | 100,3 | 103,3 | 75,3 | 16,0 | 35,2 | 35,6 | 36,9 | 30,6 | 29,3 | 34,9 | 29,2 | 30,8 | 31,1 | 27,8 | 25,1 | 26,2 | 26,4 | 25,3 | 25,2 |