Петро́гліфы археалагі́чнага ландша́фту Тамгалы́ (Танбалы́) — адзін з найбольш старажытных і яркіх помнікаў наскальнага мастацтва Сямірэчча, з 2004 года з’яўляецца аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Тут у канцы 1950-х гадоў было выяўлена свяцілішча з вялікай колькасцю наскальных малюнкаў, яго вывучэнне пачалося ў 1970-1980-я гады. Урочышча Тамгалы размешчана ў 170 км на паўночны захад ад горада Алма-Аты ў гарах Анракай.

Петрогліфы археалагічнага ландшафту Тамгалы*
Petroglyphs within the Archaeological Landscape of Tamgaly**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Краіна Сцяг Казахстана Казахстан
Тып Культурны
Крытэрыі iii
Спасылка 1145
Рэгіён*** Азіяцка-Ціхаакіянскі
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2004  (28-я сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА
Тамгалы

Большасць петрогліфаў размешчана ў ніжняй частцы галоўнай цясніны і ў прылеглай да яе з захаду бакавой цясніне, а таксама ў 7 саях, размешчаных на паўночны захад ад асноўнай цясніны. Агульная колькасць малюнкаў у галоўнай цясніне — каля 2000. Усе яны ўмоўна падзеленыя на 7 груп. Адлік груп ідзе ад вусця цясніны[1].

Сустракаюцца выявы сонцагаловых божастваў, пераадзетых, воінаў-паліцаносцаў, шлюбных пар, парадзіх, а таксама шматфігурныя кампазіцыі з выявамі людзей і жывёл, сцэны палявання на жывёл і сцэны ахвярапрынашэння быкоў. Сюжэты з выявамі калясніц сустракаюцца рэдка. Вядомы шматлікія салярныя знакі[1].

Большая частка петрогліфаў адносіцца да эпохі бронзы. Малюнкі, выкананыя ў сакскім «звярыным» стылі, размешчаны ў асноўным асобна ад больш старажытных петрогліфаў, але ў некаторых выпадках дапаўняюць ці нават перакрываюць іх. Сярэдневяковыя наскальныя малюнкі выбітыя на сопках вакол цясніны і ў прылеглых бязводных саях[1]. Цэнтральны комплекс вылучаецца найбольшай канцэнтрацыяй петрогліфаў і, як мяркуецца, алтароў, што паказвае на магчымае цырыманіяльнае прызначэнне гэтага месца для ахвярапрынашэнняў[2].

Акрамя петрогліфаў у Тамгалы выяўлена вялікая колькасць старажытных пахаванняў: каменныя скрыні-цысты сярэдняга і позняга бронзавага веку, курганы з зямлі і камянёў перыяду ад ранняга жалезнага веку да цяперашняга часу[2].

Зноскі правіць

  1. а б в Форт-Информ. Наскальные изображения Семиречья (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2012. Праверана 20 июля 2008.
  2. а б UNESCO. Petroglyphs within the Archaeological Landscape of Tamgaly (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2012. Праверана 3 ноября 2008.

Спасылкі правіць