Помнік «Танк-пераможца» — помнік у Санкт-Пецярбургу каля ракі Красненькай (праспект Стачак, 106—108). Уваходзіць у мемарыяльны комплекс Кіраўскі вал.

Помнік
Танк-пераможца
59°51′40″ пн. ш. 30°15′30″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1951
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810237003№ 7810237003
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На гранітным пастаменце ўсталяваны танк «КВ-85», які выпускаў Чалябінскі Кіраўскі завод у гады Вялікай Айчыннай вайны. За ім знаходзіцца ДОТ, пабудаваны ў 1941 годзе, з надпісам 1941—1945. Гэта адзін з двух захаваных асобнікаў дадзенай мадэлі. Другі танк знаходзіцца ў Чалябінску. Яшчэ адзін аналагічны танк «КВ-1с» знаходзіцца ў Кубінцы.

Помнік устаноўлены ў 1951 годзе па прапанове інжынера-канструктара танка Ж. Я. Коціна і па праекце архітэктара В. А. Каменскага.

Раней у кампазіцыю ўваходзілі два абеліскі, усталяваныя па абодва бакі ад Ленінградскай шашы (цяпер — праспект Стачак). Абеліскі былі аформлены бронзавымі пяціканцовымі зоркамі, у верхніх частках цокаляў бронзавыя рэльефныя гірлянды, у рамах бронзавыя барэльефы У. І. Леніна і І. В. Сталіна, а таксама абодва бакі медаля «За абарону Ленінграда» і надпіс «Ленінград». Вышыня (без зорак) — 13,5 м. Пастамент, на якім устаноўлены «Танк-пераможца», быў абліцаваны белым мармурам.

Кампазіцыя была ўзведзена ў 1949—1951 гг. Паблізу гэтага месца ў 1945 годзе была збудаваная Трыумфальная арка (не захавалася), у якой урачыста сустракалі войскі, якія вярталіся з фронту 8 ліпеня 1945 года.

Літаратура

правіць
  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1