Таншанскае землетрасенне

Таншанскае землетрасенне (кіт.: 唐山大地震) — прыродная катастрофа, якая адбылася ў кітайскім горадзе Таншань (правінцыя Хэбэй) 28 ліпеня 1976 года. Магнітуда землетрасення — 8,2.

Дата і
час
28 ліпеня 1976
Магнітуда 8,2
Пацярпелыя ад 242 419 да 800 000 чалавек
Мемарыял Таншанскаму землетрасенню ў Цяньцзіні

Паводле афіцыйных дадзеных уладаў КНР, колькасць загінулых складала 242419 чалавек, аднак, па некаторых ацэнках, колькасць загінулых даходзіць да 800 тысяч чалавек. Падазрэнне ў заніжэнні афіцыйных кітайскіх дадзеных падмацоўваецца і тым фактам, што па іх магнітуда землетрасення паказвалася ўсяго ў 7,8.

У 03:42 па мясцовым часе горад быў разбураны моцным землетрасеннем, гіпацэнтр якога знаходзіўся на глыбіні 22 км. Разбурэнні мелі месца таксама і ў Цяньцзіні і ў Пекіне, размешчаным усяго ў 140 км на захад. З прычыны землетрасення каля 5,3 мільёнаў будынкаў апынуліся разбуранымі або пашкоджанымі настолькі, што ў іх немагчыма было жыць. Некалькі афтэршокаў, наймацнейшы з якіх меў магнітуду 7,1, прывялі да яшчэ большых ахвяр.

У наш час у цэнтры Таншань пра землетрасенне нагадвае стэла, а таксама інфармацыйны цэнтр, прысвечаны землетрасеннем. Ён з’яўляецца своеасаблівым музеем, адзіным музеем Кітая па гэтай тэматыцы.

Землетрасенне ў Таншані з’яўляецца другім у гісторыі па колькасці ахвяр пасля землетрасення ў Шэньсі ў 1556 годзе.

Катастрофа легла ў аснову сюжэту мастацкага фільма «Землетрасенне» рэжысёра Фэн Сяагана.