Таны Шыра (англ.: Thains of the Shire) — ганаровае спадчыннае званне сярод хобітаў Шыра ў легендарыуме Толкіна[en].

Тытул тана быў устаноўлены ў 379 годзе паводле летазлічэння Шыра (1979 год Трэцяй Эпохі): пасля гібелі ў 1975 годзе апошняга караля Артэдайна[pl] Арведуі і канца Паўночнага Каралеўства[fr]. Тан павінен быў «трымаць уладу караля» («hold the authority of the king»). У абавязкі тана ўваходзіла скліканне народнага апалчэння і камандаванне ім, а таксама некаторыя судовыя функцыі. Нягледзячы на тое, што тан лічыўся «намеснікам» караля ў Шыры, яго рэальная вага была нязначнай, ён амаль не ўплываў на жыццё ў краіне хобітаў. Пасля аднаўлення Паўночнага Каралеўства (у межах Уз’яднанага Каралеўства Арнара і Гондара[fr]) у 3019 годзе Трэцяй Эпохі (1419 год Шыра) пасада тана засталася ў якасці каралеўскага прадстаўніка. У 1434 годзе тан Перэгрын I быў прызначаны дарадцам Паўночнага Каралеўства.

Акрамя пасады тана іншымі афіцыйнымі пасадамі ў Шыры былі Гаспадар Баклэнда (англ.: Master of Buckland) і Мэр Мічэл Дэлвінга (англ.: Mayor of Michel Delving). У Чацвёртую Эпоху з’явілася пасада Наглядчыка Вестмарча (англ.: Warden of Westmarch).

Спіс танаў Шыра правіць

Тан Даты жыцця Даты кіравання
1. Бука ? — ? 379 — ?
2-11. 10 невядомых танаў з роду Олдбакаў
12. Гарэндад ? — ? ? — 740
13. Ізумбрас I ? — ? 740 — ?
14-21. 8 невядомых танаў з роду Тукаў
22. Ізенгрым II 1020 — 1122 1083 — 1122
23. Ізумбрас III 1066 — 1159 1122 — 1159
24. Ферумбрас II 1101 — 1201 1159 — 1201
25. Фортынбрас I 1145 — 1248 1201 — 1248
26. Геронтыус I 1190 — 1320 1248 — 1320
27. Ізенгрым III 1232 — 1330 1320 — 1330
28. Ізумбрас IV 1238 — 1339 1330 — 1339
29. Фортынбрас II 1278 — 1380 1339 — 1380
30. Ферумбрас III 1316 — 1415 1380 — 1415
31. Паладын II 1333 — 1434 1415 — 1434
32. Перэгрын I 1390 — пасля 1484 1434 — 1484
33. Фарамір I 1430 — ? 1484 — ?

Зноскі правіць

Спасылкі правіць

  • Thain of the Shire на сайце «The Encyclopedia of Arda»
  • Thain на сайце «The Lord of the Rings Wiki»
  • Thain на сайце «Tolkien Gateway»