Тарзан з Манісы, або Тарзан Маніскі (турэцк.: Manisa Tarzanı), — псеўданім Ахмеддзіна Джарлака (турэцк.: Ahmeddin Carlak), турэцкага абаронцы навакольнага асяроддзя, які жыў на гары Сіпіл каля Манісы ў заходняй Турцыі на працягу 40 гадоў. Лічыцца першым абаронцам навакольнага асяроддзя ў Турцыі і першапраходцам экалагічнага руху[1]. Атрымаў сваё празванне праз пастаянную напаўаголенасць і свой вельмі сціплы і бедны спосаб жыцця пасярод прыроды; сам Джарлак называў сябе «бедуін Ахмет» (Ahmet Bedevi).

Тарзан з Манісы
турэцк.: Manisa Tarzanı
Імя пры нараджэнні Ахмеддзін Джарлак (Ahmeddin Carlak)
Род дзейнасці абаронца навакольнага асяроддзя
Дата нараджэння 1899
Месца нараджэння
Дата смерці 31 мая 1963(1963-05-31)
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Вонкавыя выявы
Фота Тарзана з Манісы

Жыццяпіс

правіць

Юнацтва і вайна

правіць
 
Фота «бедуіна Ахмета», 1950.

Ахмеддзін Джарлак нарадзіўся ў 1899 годзе[2]. У залежнасці ад крыніц, яго родным горадам называецца іракскі Багдад або Самара. Яго сям’я паходзіла з іракскіх туркменаў, родам з Кіркука. У падлеткавым узросце ён пазнаёміўся з Мераль, дачкой шэйха Тахіра, правадыра туркменскага племя, і заручыўся з ёй. Незадоўга да вяселля пачалася Першая сусветная вайна, і Джарлаку прыйшлося пакінуць нявесту. Пра ягонае жыццё падчас вайны нічога невядома, але на канец вайны ён апынуўся ў Індыі, дзе некаторы час жыў у джунглях. Перабраўшыся ў Іран, ён выпадкова выявіў, што сям’я яго нявесты пераехала ў месца паблізу. Ён зноў задумаў вяселле, але прачытаў у газеце, што ў Турцыі пачалося змаганне за незалежнасць. Вырашыўшы далучыцца да паўстанцаў, разам з нявестай паспрабаваў дабрацца да Анатоліі. Пры пераходзе праз крутую цясніну яго нявеста паслізнулася, упала з абрыву і загінула. Джарлак далучыўся да паўстанцаў-кемалістаў, служачы пад кіраўніцтвам Кязыма Карабекіра на ўсходнім фронце турэцкай вайны за незалежнасць[3]. Затым Джарлак ваяваў у Антэпе і Кілісе, ён належаў да аднаго з фармаванняў, якія захапілі Смірну ў грэкаў. Ён быў паранены, а ад новай турэцкай улады атрымаў медаль за незалежнасць з чырвонай стужкай. Адразу пасля вайны Джарлак пасяліўся ў Манісе, які быў разбураны пажарам, выкліканым грэчаскай арміяй падчас грэка-турэцкай вайны. Узрушаны наступствамі пажару, Джарлак паставіў перад сабой мэту аднавіць лес у вобласці, самастойна пасадзіўшы і вырасціўшы незлічоную колькасць дрэў на схілах гары Сіпіл[1].

Абаронца прыроды Тарзан з Манісы

правіць
 
Топкалэ — хаціна на гары Сіпіл, дзе Джарлак пражыў 40 гадоў.
 
Старая гармата, з якой Джарлак страляў штодня апоўдні.

Джарлак быў вядомы сваёй знешнасцю. З 1924 года ён перастаў стрыгчы бараду і стаў вядомы як hacı («пілігрым»)[2]. Насіў толькі шорты, пакідаючы тулава голым. На працягу 40 гадоў жыў у адзіноце ў хаціне, якую ён называў Топкалэ («замак гарматы») — у гонар старой гарматы, што стаяла на гары. Кожны дзень ён рабіў халасты стрэл з гарматы, апавяшчаючы жыхароў наваколля аб поўдні; праз гэта да яго празвання «паломнік» сталі дадаваць topçu («артылерыст»). У хаціне Джарлак спаў на дошцы, засланай старымі газетамі, летам і зімой мыючыся халоднай вадой. У гэты час ён узяў сабе імя Ахмет Бедэві («бедуін Ахмет»), хоць магчыма, так яго празвалі самі жыхары Манісы[4]. Джарлак навучыўся пісаць новым турэцкім алфавітам на аснове лацінкі ў адной з «народных школ» (halk mektepleri; пачатковыя школы для дарослых, арганізаваныя Атацюркам), і стаў прымаць удзел у грамадскім жыцці.

Ён рэгулярна наведваў горад, дзе спыняўся ў лакандзе албанскага святара Салі Н’язі Дэдэ[en][2][5]. Узамен Джарлак прыносіў у рэстаран слоік чыстай вады з гары. Часам ён працаваў як памочнік (пажарнага ці садоўніка) для гарадской адміністрацыі. У 1933 годзе ён, магчыма, быў наняты за штомесячную зарплату 30 турэцкіх лір на пасаду памагатага садоўніка.

У 1934 годзе, пасля паказу фільма «Помста Тарзана» ў кінатэатрах Манісы, Джарлака празвалі Manisa Tarzanı («Тарзан з Манісы»)[2]. Барадаты і з голымі грудзьмі, Джарлак браў удзел ва ўрачыстых парадах перамогі ў рэвалюцыйнай вайне, апранаючы сваю медаль на ліст дэкаратыўнай пальмы, які ён абвязваў вакол шыі.

Джарлак займаўся альпінізмам. Разам з членамі мясцовага альпінісцкага клуба ён падняўся на гару Арарат, Джыла (1957), Антытаўр і Дэмірказік (1959)[6][7]. У 1959 годзе ён быў госцем у Коньі і Нійдэ разам з членамі альпійскага клуба Маніса. Яго прысутнасць прывабіла дзясяткі тысяч гледачоў. У Коньі яму першапачаткова было адмоўлена ва ўваходзе ў музей Меўланы праз аголенае тулава[2]. Тады ён паказаў на цытату Меўланы над дзвярыма, якая абвяшчала: «Прыйдзі да мяне, хто б ты ні быў!» і ўвайшоў.

Джарлак ніколі не ажаніўся, але ён нібы гадамі атрымліваў шмат любоўных лістоў, якія аднак былі згублены пасля яго смерці[8].

Смерць

правіць

Джарлак памёр 31 траўня 1963 года ў Маніскай дзяржаўнай лякарні ад сардэчнай недастатковасці. 1 чэрвеня 1963 года газета «Hürriyet» паведаміла пра ягоную смерць у артыкуле «Памёр Тарзан з Манісы»[9]. Джарлак быў пахаваны на Новых могілках (Asri mezarlık) у Манісе, нягледзячы на яго апошняе жаданне быць пахаваным у Топкале.

Памяць

правіць
 
Статуя Тарзана ў парку Фатых.

Горад Маніса працягвае шанаваць памяць Маніскага тарзана, Ахмеддзіна Джарлака. Экалагічны тыдзень у гэтым эгейскім горадзе называецца «Тыдзень навакольнага асяроддзя Тарзана з Манісы» (Manisa Tarzanı Çevre Günleri Haftası). У рамках гэтага мерапрыемства гарадское ўпраўленне ўручае «Узнагароду Тарзана». Акрамя таго, у гонар Джарлака названы пачатковая школа — «Manisa Tarzanı Ahmet Bedevi İlkokulu», і бульвар — «Tarzan Bulvarı». У 2012 годзе студэнты Універсітэта Джэляля Баяра ў Манісе назвалі распрацаваны імі аўтамабіль на сонечнай энергіі «Manisa Tarzanı»[1].

Пасярод парку Фатых (Fatih Parkı) у Манісе ўзведзены помнік Джарлаку ў натуральную велічыню, вядомы як Tarzan Heykeli («Статуя Тарзана»). Штогод улады Манісы ўшаноўваюць яго памяць у гадавіну смерці, прызнаючы яго папярэднікам турэцкага экалагічнага руху[10]. У спорце балельшчыкі футбольнага клуба «Манісаспор» называюць сябе Tarzanlar («Тарзаны»), а ў 2015 годзе мясцовае спаборніцтва па бегавых лыжах было названа Manisa Tarzanı.

Жыццё Джарлака стала прадметам некалькіх кніг і фільма 1994 гады, знятага рэжысёрам Orhan Oğuz, пад назвай «Тарзан Маніскі»[11][12]. Фільм лічыцца першай турэцкай карцінай на экалагічную тэматыку і быў паданы Турцыяй на прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове, хаця ў выніку не трапіў у лік намінантаў[13].

Крыніцы

правіць
  1. а б в Marianne Lavelle (19 траўня 2012). "A Solar Car Inspired by Manisa's Own Tarzan". National Geographic. Архівавана з арыгінала 18 траўня 2019. Праверана 18 траўня 2019.
  2. а б в г д Sunay Akın. Manisa Tarzanı (тур.) (3 траўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2007.
  3. Manisa Tarzanı Biyografisi
  4. "Tarzan ve 'Haşlaklar'". www.manisahayatgazetesi.com(тур.). 2 чэрвеня 2014. Архівавана з арыгінала 24 студзеня 2016. Праверана 3 траўня 2019.
  5. Naci Yengin (2019-02-12). "Lokantaci Dede Niyazi". www.manisahaberleri.com(тур.). Manisa Haberleri. Архівавана з арыгінала 20 красавіка 2019. Праверана 19 траўня 2019.
  6. "Torunları tarzan dedelerini unuttular"(тур.). Manisahaberleri. 31 траўня 2015. Архівавана з арыгінала 31 траўня 2017. Праверана 3 траўня 2019.
  7. "Türkiye'nin İlk Dağcılık kulübü Manisa'da Kuruldu". www.manisahaberleri.com(тур.). 14 ліпеня 2014. Архівавана з арыгінала 24 студзеня 2016. Праверана 3 траўня 2019.
  8. "O bir halk kahramanı!". manisainternethaber.com(тур.). 2014-05-30. Архівавана з арыгінала 3 траўня 2019. Праверана 3 траўня 2019.
  9. "Manisa'nin Tarzan'ı öldü". Hürriyet(тур.). 1 чэрвеня 1963. Архівавана з арыгінала 18 траўня 2015. Праверана 3 траўня 2019.
  10. "Manisa Tarzanı Mezarı Başında Anıldı". ManisaHaber(тур.). 31 траўня 2018. Архівавана з арыгінала 4 траўня 2019. Праверана 3 траўня 2019.
  11. Tarzan of Manisa. NY Times. Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2015. Праверана 1 кастрычніка 2015.
  12. Tarzan of Manisa. www.imdb.com. Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2017. Праверана 3 траўня 2019.
  13. The 67th Academy Awards (1995) Nominees and Winners. oscars.org. Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2015. Праверана 26 верасня 2015.

Літаратура

правіць
  • Sunay Akın (2005). Onlar Hep Oradaydı. Istanbul: Türkiye İş Bankası Kültür Yayınları. (тур.)
  • Bedriye Aksakal (1993). Yeşilin Atası Manisa Tarzanı. (тур.)
  • Manisa Tarzanı Ahmet Bedevi Biyografisi (тур.). biyografi.info. Праверана 18 траўня 2019.