Тарка — кухонная прылада для драбнення прадуктаў (напрыклад, сыру, гародніны).

Тарка

Паверхня таркі звычайна мае мноства адтулін з прылеглымі да іх зубцамі. Зубцы выконваюць функцыю разцоў, а скрозь адтуліны праходзіць здробнены прадукт. Некаторыя віды тарак не маюць адтулін, у іх ёсць толькі зубцы.