Тартуская ратуша

Та́ртуская ратуша (эст.: Tartu raekoda) — адміністрацыйны будынак у Тарту, Эстонія, месца знаходжання гарадской адміністрацыі. Размешчана на Ратушнай плошчы ў Старым горадзе.

ратуша
Тартуская ратуша
Tartu raekoda
58°22′47″ пн. ш. 26°43′18″ у. д.HGЯO
Краіна  Эстонія
Горад Тарту
Тып будынка ратуша
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Архітэктар Ёган Генрых Барталамеус Вальтэр[d]
Дата заснавання 1789
Стан дзейны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У 1730 годзе быў пабудаваны драўляны будынак ратушы, які згарэў у пажары 1775 года. Сучасны будынак будаваўся ў 1782—1789 гадах паводле праекта архітэктара Ёгана Генрыха Барталамеуса Вальтэра. У правым крыле цокальнага паверху знаходзілася важніца, цокальныя памяшканні і сутарэнне заняла турма. На верхніх паверхах размесціўся магістрат.

Зноскі

Спасылкі правіць