Адкрыць галоўнае меню

Тарыка́т (араб. طريقه‎‎) або сулук — метад духоўнага ўзвышэння і містычнага пазнання Праўды. Слова тарык у значэнні «шлях» ўжываецца ў Каране[1]. Тарыкату следуюць шматлікія суфійскія ордэны, якія моцна ўплываюць на грамадскае жыццё мусульманскага свету. Прыхільнікі мусульманскага аскетызму якія ішлі першапачаткова шляхам духоўнага ўзвышэння і барацьбы са сваімі страсцямі, у XI стагоддзі аб'ядналіся вакол духоўных настаўнікаў у тарыкаты. Цэнтрамі тарыкатаў сталі шматлікія абіцелі рыбаты, ханакі і завіі[2].

Тарыкаты практыкуюць адасобленасць і аскетызм, а таксама прапаведуюць шлях духоўнага ачышчэння і адданага служэння Алаху. Суфійскія ордэны адыгралі вялікую ролю ў справе распаўсюджвання ісламу сярод розных народаў у Малой Азіі, Егіпце, Цэнтральнай Азіі, Афрыцы і іншых рэгіёнах ісламскага свету[2].

Зноскі

  1. Аль-Ахкаф 46:29
  2. 2,0 2,1 Али-заде, А. А., 2007

ЛітаратураПравіць

  • Акимушкин О. Ф. Тарика // Ислам: энциклопедический словарь / отв. ред. С. М. Прозоров. — М. : Наука, 1991. — С. 224—225. — 315 с. : ил. — 50 000 экз. — ISBN 5-02-016941-2.
  • Али-заде, А. А. Тарикат (архив) // Исламский энциклопедический словарь. — М.: Ансар, 2007. — 400 с. — (Золотой фонд исламской мысли). — 3000 экз. — ISBN 5-98443-025-8.

Шаблон:Тарыкаты Шаблон:Суфізм