Та́р’я Со́йле Сю́занна Ту́рунен Кабулі (нар. 17 жніўня 1977, Кітэе, Фінляндыя) — спявачка і аўтар песень, піяністка, кампазітар; былая вакалістка фінскага сімфа-метал-гурта «Nightwish». Дзякуючы свайму моцнаму лірыка-драматычнаму сапрана (вакальны дыяпазон — 3 актавы), Тар’я з’яўляецца адной з найвядомейшых спявачак у жанры сімфанічнага металу ва ўсёй Еўропе.

Тар’я Турунен
фінск.: Tarja Turunen
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Та́р’я Со́йле Су́сана Ту́рунен Кабу́лі
Дата нараджэння 17 жніўня 1977(1977-08-17)[1] (47 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Муж Marcelo Cabuli[d][2]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка, кампазітарка, піяністка, аўтарка-кампазітар
Пеўчы голас сапрана
Інструменты фартэпіяна і вакал
Жанры класічная музыка, сімфонік-метал[d], хэві-метал, operatic pop[d], паўэр-метал і глэм-метал[d]
Псеўданімы Tarja, Tarja Turunen
Калектывы Nightwish (1996—2005), Noche Escandinava (2001 — цяперашні час), HARUS
Супрацоўніцтва Waltari, Pepe Willberg, Beto Vázquez Infinity, Martin Kesici, Schiller, Віктар Смольскі, Doro, Scorpions, Alice Cooper, Van Canto, Phil Labonte, Joe Satriani, Will Calhoun, Liv Kristine, Кіпелаў
Лэйблы Universal, Spinefarm, Nuclear Blast, Roadrunner, NEMS Enterprises||NEMS Enterprises (label)|NEMS Enterprises, Century Media, Drakkar Entertainment
Грамадская дзейнасць
Член у
tarjaturunen.com (англ.)(ісп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тар’я скончыла вышэйшую музычную школу горада Савонліна, потым — вучылася спяваць у Акадэміі Яна Сібеліуса. У выніку яна знайшла папулярнасць і як выканаўца класічных музычных твораў, і як метал-дзіва. У 1996-м годзе яе аднакласнік Туомас Холапаен пачаў свой акустычны праект і запрасіў Тар’ю далучыцца. Трэцім заснавальнікам новага калектыву стаў Эрна «Эмппу» Вуорынэн. З гэтага і пачалася гісторыя гурта «Nightwish». Камбінацыя цяжкай і хуткай металічнай музыкі з класічным вакалам Тар’і хутка прынесла калектыву папулярнасць. Іх стыль — сімфанічны метал, які часам называюць «оперным металам», — натхніў шмат іншых гуртоў і сольных выканаўцаў.

Тар’я Турунен пакінула гурт 21-га кастрычніка 2005-га года па асабістых прычынах. У 2006-м яна пачала сольную кар’еру з рэлізу Каляднага альбому, які меў назву «Henkäys Ikuisuudesta». У 2007-м Тар’я выпусціла «My Winter Storm» — альбом, які сумяшчаў розныя стылі, у тым ліку альтэрнатыўны рок і сімфанічны метал, і паехала ў сусветны тур «the Storm World Tour». Трэці альбом Турунен — «What Lies Beneath» — з’явіўся ў 2010. З ім Тар’я адыграла шэраг канцэртаў у Еўропе, выступала на розных метал-фестывалях, такіх, як, напрыклад, the Graspop Metal Meeting і the Wacken Open Air, а потым пачала новы сусветны тур — the What Lies Beneath World Tour, які быў завершаны ў красавіку 2012.

Дзяцінства і юнацтва

правіць

Тар’я Турунен нарадзілася ў невялікай фінскай вёсцы побач з Кітэе. Яе маці адчула ў ёй талент, калі падчас сямейнага свята трохгадовая дзяўчынка прадэманстравала свой голас, спеўшы песню «Taivaan Enkel» («Ангел з нябёсаў»). Пасля гэтага Тар’ю аддалі ў царкоўны хор, дзе яна магла практыкавацца ў дадатак да заняткаў па музыцы. У шэсць гадоў Тар’я пачала браць прыватныя ўрокі фартэпьяна. Нягледзячы на тое, што сям’я жыла прыкладна за 30 кіламетраў ад мясцовай школы, бацькі сачылі, каб дзяўчынка рэгулярна наведвала заняткі. У школе яна хутка набыла вядомасць. Некаторыя аднакласнікі здзекваліся з яе. І, як вынік, Тар’я была вельмі сціплай і змагла пасябраваць толькі з некалькімі хлопцамі. Былы настаўнік музыкі Пламен Дзімаў казаў, што яна магла без падрыхтоўкі спець любую песню. Ён арганізаваў для яе многія спектаклі і праекты за межамі школы. У 15 гадоў яна выступіла на Калядным канцэрце перад тысячамі гледачоў. Гэта было яе першае маштабнае выступленне. Пасля заканчэння школы Тар’я паступіла ў вышэйшую музычную школу горада Савонліна. На яе мелі ўплыў творы Уітні Хьюстан, пазней — Сары Брытман, а асабліва — «The Phantom of the Opera». Таму яна вырашыла шукаць сябе ў гэтым музычным напрамку. У васямнаццаць пераехала ў горад Куопіа для таго, каб займацца класічным вакалам у акадэміі ім. Яна Сібеліуса.

Творчасць у «Nightwish»

правіць
 
Тар’я разам з Nightwish, Himos Festival, Jämsä, Фінляндыя, on June 25, 2005

Творчасць у «Nightwish» У 1996-м годзе аднакласнік Туомас Холапаен запрашае Тар’ю спяваць у свой праект. Трэцім да іх далучаецца Эрна «Эмппу» Вуорынэн. З кастрычніка да снежня 1996-га музыканты запісалі дэма-альбом, у які ўвайшлі тры кампазіцыі: «Nightwish», «The Forever Moments» и «Etiäinen» (фин. «Лясны дух»). Назва першай з іх і стала назвай гурта. У тым жа годзе Тар’я выступіла на Савонлінскім оперным фестывалі: выконвала творы Вагнера, Вердзі і іншых кампазітараў.

У пачатку 1997-га года ў гурт прыйшоў Юкка Нейвалайнен, а акустычная гітара была заменена на электрычную. У красавіку гурт накіраваўся ў студыю «Spinefarm Records», каб запісаць сем песень, сярод якіх была дапрацавана «Etiäinen». Тры песні ў альбоме «Angels Fall First» запісаны з вакалам Туомаса Халапаена — гэта адзіны альбом, дзе можна пачуць яго вакал. Партыі бас-гітары для гэтага альбома запісаў Эрна Вуорынен. Многія крыніцы, такія як «The Metal Observer», зазначаюць, што гэты альбом моцна адрозніваецца ад наступных. 31-га снежня 1997-га года гурт выступіў з канцэртам у сваім родным горадзе Кітэе.

У 1998-м «Nightwish» выпускае другі альбом — «Oceanborn». Гэты альбом замест элементаў фольк-музыкі факусіраваўся на меладычных клавішных, а таксама гітарных партыях і непараўнальным голасе Тар’і. Акрамя ўдзелу ў турне the Oceanborn Europe Tour (1999), з гуртам Waltari Турурнен выконвала сольныя партыі ў рок-балеце, які называўся Evankeliumi (таксама вядомы як Evangelicum) у Фінскай Нацыянальнай оперы.

У 2000-м « Nightwish» запісваюць «Wishmaster» і «Over the Hills and Far Away» і едуць у тур па Еўропе і Паўднёвай Амерыцы (the Wishmaster World Tour). Падчас гэтага туру, Тар’я пазнаёмілася з Марсела Кабулі, з якім ажанілася ў 2003-м годзе.

У 2000-м годзе Тар’я паступіла ў нямецкі ўніверсітэт the German music university Hochschule für Musik Karlsruhe, каб атрымаць прафесійную кваліфікацыю як саліст, а далей спецыялізацыю"аўтарская песня". Акрамя добрай рэпутацыі навучальнай установы, Тар’я абрала менавіта яе, таму што ў Фінскім універсітэце некаторыя людзі не ўспрымалі яе ў сур’ёз як классічную спявачку з-за яе адданасці металічнаму гурту. У гэты ж час, у 2002-м, яна ўдзельнічае ў праекце «Beto Vázquez Infinity» і запісвае разам з « Nightwish» альбом «Century Child». Як і ў выпадку з іншымі альбомамі, Халапаен пісаў фрагменты і дасылаў іх Тар’і па пошце. Выкарыстоўваючы дэма, Турунен працавала над сваімі вакальнымі партыямі і харавымі пасажамі.

У 2002-м, Тар’я ездзіла ў тур па Паўднёвай Амерыцы з канцэртам класічнай музыкі «Noche Escandinava (Scandinavian Night)», на якія былі прададзены ўсе квіткі. Пасля складанага сусветнага турне ў падтрымку «Century Child» (the World Tour of the Century) гурт «Nightwish» ўзяў адпачынак, а Тар’я вярнулася ў Германію, каб скончыць вучобу. Пасля перапынку гурт запісвае альбом «Once», які выйшаў 10-га мая 2004-га. Альбом стаў плацінавым у Фінляндыі і Германіі і ставіў рэкорды па продажах па ўсёй Еўропе. Гурт накіраваўся ў тур у яго падтрымку — Once Upon a Tour — у 2004-м і 2005-м.

Да Калядаў 2004, Тар’я Турунен запісала першы сольны сінгл — «Yhden Enkelin Unelma» (Мара аднаго анёла), які прадаваўся на радзіме спявачкі і набыў там «залаты» статус. Вясной 2005-га Тар’я запісала дуэт"Leaving You for Me"з Марцінам Кесічы (выйшла і адпаведнае відэа). 21-га кастрычніка 2005-га года ў адкрытым лісце гурт паведаміў Тар’і, што яна больш не з’яўляецца іх вакалісткай. Далей — яна актыўна займаецца сольнай кар’ерай.

Сольная кар’ера

правіць

Пасля сыходу з Nightwish Тар’я паехала ў Аргенціну. А 11 лістапада 2005-га яна дала прэс-канферэнцыю ў Хельсінкі, дзе былі падведзены вынікі творчасці за год, адказала на пытанні, звязаныя з сыходам з гурта. У Расіі эксклюзіўнае інтэрв’ю было надрукавана ў часопісе Rockcor (№ 1 студзень/люты 2006 года). Тар’я прыняла ўдзел у запісе песні «Tired Of Being Alone» разам з Крыстаферам фон Дэйленам, лідарам музычнага праекту Schiller. У гэтай песні Тар’я была не толькі вакалісткай, але і сааўтарам музыкі.

Пасля поспеху каляднага сінгла «Yhden enkelin unelma» у Фінляндыі Тар’я вырашыла арганізаваць тэматычны тур у снежні 2005-га года. З першага па пятнаццатае снежня яна дала шэсць святочных канцэртаў у Фінляндыі, Германіі, Іспаніі і Румыніі.

Тар’я выступала ў храмах і касцёлах, выконвала класічныя кампазіцыі такіх аўтараў, як Я. Сібеліус, З.Тапеліус, Й. Брамс, Ж.Грыр, А. Моцарт і Г. С. Бах. У лютым 2006-га года Тар’я разам з гуртам Teräsvilla з’явілася ў трэцім эпізодзе серыяла «Studio impossible», які паказваў фінскі тэлеканал MTV3.

 
Тарья Турунен на канцэрце ў 2006 годзе.

28 і 29 красавіка Тар’я Турунен разам з Яры Сіліянпаа и Гэйрам Ронінгам выступіла ў якасці запрошай зоркі ў мюзікле Spin у тэатры «Svenska Teatern» у Хельсінкі.

Летам удзельнічала ў Savonlinna Opera Festival, у фестывалі арганнай музыкі Lahti Organ Festival: Cross Over Organ і інш. У лістападзе — выступала разам з хорам Тапіёла на калядным канцэрце «Tomorrow’s Child», арганізаваным дзіцячым фонадм Unicef. Тар’я і хор Тапіёла ахвяравалі свой ганарар і прыбытак ад продажу квіткоў (€18.688), які быў накіраваны на рахунак Эспо Unicef.

8-га лістапада 2006-га выйшаў калядны альбом Тар’і «Henkäys ikuisuudesta» (фін. «Подых Нябёсаў»). Многія фанаты лічаць гэты альбом першым сольным альбомам Тар’і, але яна сама заяўляла, што не згодна з гэтым. Усе кампазіцыі — каверы, акрамя «Kuin Henkäys Ikuisuutta». Кавер гурта ABBA «Happy New Year» змяшчае іспанскую і англійскую лірыку. Кампазіцыя «En Etsi Valtaa, Loistoa» выходзіла раней на сінгле «Yhden enkelin unelma» (2004), але вакал быў перазапісаны спецыяльна для новага альбома."Jouluyö, Juhlayö" — фінская версія песні «Ціхая ноч».

25-га лістапада 2006-га года выйшаў сінгл «You Would Have Loved This», які ўключыў у сябе радыё-версію песні «You Would Have Loved This», а таксама новую версію кампазіцыі «Walking in the Air» Ховарда Блэйка, якая радыкальна адрознівалася ад альбомнай.

Тар’я таксама запісвала вакал для дэбютнага альбома свайго брата Тоні Турунена. Пасля выпуску альбома, з 3 па 20 снежня пачаўся калядны тур «Breath From Heaven Tour 2006».

12 снежня 2006-га года Тар’я дала вялікі канцэрт у Зале Сібеліуса ў Лахці (Фінляндыя); яго трансляваў у прамым эфіры фінскі тэлеканал YLE TV2 на аўдыторыю ў 450,000 гледачоў. Таксама канцэрт быў запісаны на DVD. У дадатковы матэрыял дыска ўвайшло 5 відэакліпаў і фотагалерэя.

Тар’я была намінавана на званне «Лепшы саліст 2006-га года» на Finnish Emma Award. 30 снежня 2006 года больш чым 7600 чытачоў фінскай газеты Iltalehti галасавалі ў розных катэгорыях за вядомых людзей 2006 года в Фінляндыі. Яны выбралі выбралі Тар’ю найлепшай фінскай вакалісткай.

У наступным годзе Тар’я запісала вакал да песні «In The Picture» на альбоме «Into the Light» (the Nuclear Blast All-stars). Гітарыст гурта Rage Віктар Смольскі напісаў і спрадзюсіраваў кампазіцыю.

Працу над новым сольным альбомам «My Winter Storm» Тар’я пачала яшчэ летам 2006-га. Песні для новага дыску Тар’я пісала сама пад падтрымкай прафесійных аўтараў.

26 кастрычніка 2007-га года быў прадстаўлены першы сінгл з новага альбому — «I Walk Alone». Прадзюсарам сінгла і альбома стаў Дэніэль Прэслі.

Альбом «My Winter Storm» выйшаў у Фінляндыі 14-га кастрычніка, у Еўропе — 16-га лістапада і ў Расіі — 19-га лістапада 2007-га года. Ён змяшчае кампазіцыі, у якіх злучыліся некалькі стыляў, перш за ўсё, рок і сімфанічны метал з оперным вакалам. Альбом хутка дабраўся да вяршыні фінскіх чартаў і стаў плацінавым у Фінляндыі, двойчы плацінавым у Расіі і залатым у Германіі.

У к.2007-2009-м Тар’я ў межах сусветнага турне дала 95 канцэртаў у Еўропе, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы падтрымку «My Winter Storm» (the Storm World Tour). У снежні 2008-га выйшаў EP «The Seer» у Вялікабрытаніі, а 2 студзеня 2009-га ўбачыла свет новае выданне «My Winter Storm».

Тар’я таксама прадставіла тры песні для фінскага дабрачыннага каляднага альбома «Maailman kauneimmat joululaulut»(Finnish for «The World’s Most Beautiful Christmas Songs»,November 18, 2009). У снежні 2009-га яна запісала жаночую вакальную партыю для песні «The Good Die Young» (дуэт з Клаусам Майнэ), якая ўвайшла ў альбом «Sting in the Tail» гурта «Scorpions».

Тар’я запісала свой трэці альбом «What Lies Beneath» у 2009-м і 2010, яго рэліз адбыўся 1-га верасня 2010 года. Тар’я сама прадзюсіравала альбом, пісала песні, а таксама ўпершыню запісала партыі фартэпіяна. У запісы песні «Anteroom Of Death» прыняў удзел нямецкі а капэла рок-гурт Van Canto, у выніку атрымалася авангарднае спалучэнне неакласікі, оперы, трэша, хэві-метала і а капэла.

У 2010-м Тар’я выступала з Элісам Куперам падчас яго тура «Theatre of Death Tour».

26 лістапада 2010 года выйшла перавыданне каляднага альбома Тар’і «Henkäys ikuisuudesta»: падрыхтаваны сумесна з гуказапісваючай кампаніяй Nuclear Blast, альбом мае новае афармленне і трэк-ліст.

Сусветны тур у падтрымку «What Lies Beneath» (2010—2012) Тар’я распачала дзелам у шэрагу фестываляў, напрыклад, Wacken Open Air і the Graspop Metal Meeting, спецыяльных канцэртаў на Miskolc Opera Festivalі Masters of Rock, дзе ёй акампанаваў цэлы аркестр. Тур завяршыўся ў красавіку 2012-га года.

Летам 2011-га Тар’я выступіла ў Самары на Фестывалі «Рок над Волгай», на якім, да ўсяго, спела дуэтам з Валерыем Кіпелавым (песня «Я здесь»).

25 лістапада 2011-га выйшаў у свет в свет CD\DVD «In Concert. Live at Sibelius Hall», які быў запісаны сумесна з праектам Harus.

У сакавіку 2012-га года Тар’я выйграла тытул «Europe’s best crossover performer». Яна атрымала 100.000 галасоў.

На 24-га жніўня 2012-га года запланаваны рэліз канцэртнага альбома «ActI», які выйдзе на двух DVD, двух CD і Blu-Ray. Рэліз у Еўропе — 27-га жніўня. Адначасова ідзе праца над новым студыйным альбомам, дзве песні з якога («Into the Sun» і «Never Enough»)можна будзе пачуць на дысках «Act I».

Тып голаса і дыяпазон

правіць
 
Вакальны дыяпазон Тар’і ў «My Winter Storm» (F3 to D6)

Голас Тар’і Турунен апісваюць як сапрана (дакладней, лірычнае сапрана). За час сваёй кар’еры Тар’я развіла вакальны дыяпазон у 3 актавы. Таму ёй даступныя таксама і меца-сапрана, кантральта і нават каларатурнае сапрана.

Гэта можна заўважыць у альбоме «My Winter Storm», дзе самая нізкая нота — F3 — у песні «The Seer», а ў іншых трэках Тар’я падымаецца да D6.

  Я спявала рэпертуар меца-сапрана шмат гадоў, і таму нават сёння ў мяне незвычайна нізкі рэгістр для лірычнага сапрана. Сёння я бачу сябе выканаўцай з лёгкім лірычным сапрана.
Тар’я Турунен, запіс у блогу, 1.03.2009
 

Дыскаграфія

правіць

Сольная кар’ера

правіць

Сінглы

правіць

Сайд-праекты

правіць

У складзе Nightwish

правіць

Зборнікі

правіць

Відэакліпы

правіць

Цікавыя факты

правіць
  • На працягу першых шасці гадоў навучання Тар’я была адзінай дзяўчынкай у школе.
  • Адным з яе выкладчыкаў па класе фартэпіяна была маці Туомаса Халапайнена.
  • Размаўляе на пяці мовах:фінскай, шведскай, нямецкай, іспанскай, англійскай.
  • Тар’я займалася боксам на працягу прыкладна аднаго года, калі вучылася ў сярэдняй школе.

Зноскі

  1. Tarja Turunen // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  2. https://www.mtvuutiset.fi/artikkeli/tarja-turunen-taytti-40-vuotta-nain-ex-nightwish-solisti-on-muuttunut/6543366 Праверана 1 студзеня 2021.