Тар (фільм)

фільм Тода Філда 2022 года

«Тар» (англ.: Tár) — амерыканская псіхалагічная драма[en] 2022 года, пастаўленая рэжысёрам Тодам Філдам[en] па ўласным сцэнарыі. Галоўную ролю выканала Кейт Бланшэт[6].

ТарM:
англ.: Tár
Постар фільма
Жанр драматычны фільм, музычны фільм[d] і psychological film[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 158 хв.
Зборы 589 168 €[5]
Краіна
Мова англійская
Год 1 верасня 2022[1], 7 кастрычніка 2022[1], 16 лютага 2023[2], 23 лютага 2023[1], 24 лютага 2023[3] і 2 сакавіка 2023[4]
IMDb ID 14444726
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прэм’ера фільма адбылася 1 верасня 2022 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы 79-га Венецыянскага кінафестывалю.

Сюжэт правіць

Сусветна прызнаная дырыжорка і кампазітарка Лідыя Тар становіцца першай у гісторыі жанчынай-дырыжоркай Берлінскага філарманічнага аркестра. Яна дае інтэрв’ю, выпускае кнігі, выкладае і на новай пасадзе прыступае да рэпетыцый сімфоніі №5 Малера, а таксама клапоціцца аб сваёй партнёрцы — першай скрыпцы аркестра — і маленькай прыёмнай дачцэ. Але калі адна з яе былых падапечных забівае сябе, бездакорная рэпутацыя Лідыі аказваецца пад пагрозай.

Акцёрскі склад правіць

Вытворчасць і прэм’ера правіць

«Тар» — першы фільм Тода Філда пасля 16-гадовага перапынку. Сцэнарый напісаў сам рэжысэр, прычым, па яго словах, галоўная роля з самага пачатку прызначалася Кейт Бланшэт[7]. Праект быў анансаваны ў красавіку 2021 года, у верасні да яго далучыліся Наэмі Мерлан і нямецкая актрыса Ніна Хос, а кампазітарам стала Хільдур Гуднадоўцір[8]. Здымкі пачаліся ў Берліне ў жніўні 2021 года[9]. Прэм’ера фільма адбылася 1 верасня 2022 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы 79-га Венецыянскага кінафестывалю[10]. 7 кастрычніка 2022 года «Тар» выйшла ў пракат у ЗША.

Узнагароды правіць

Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 72 узнагародамі і яшчэ 244 намінацыямі на кінапрэміі[11].

Зноскі правіць

  1. а б в Internet Movie Database — 1990. Праверана 22 кастрычніка 2022.
  2. Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartásaNMHH. Праверана 16 снежня 2022.
  3. Internet Movie Database — 1990.
  4. film-dienst — 1947. — ISSN 0720-0781
  5. https://www.mymovies.it/boxoffice/italia/top20/?weekend=05/03/2023
  6. Tár (2022) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 4 жніўня 2023.
  7. Cate Blanchett is a Musical Force in the New Trailer for Todd Field's Tár. The Film Stage. Праверана 26 August 2022.
  8. Jordan Raup. Nina Hoss and Noémie Merlant Join Cate Blanchett in Todd Field's Tár. The Film Stage (8 верасня 2021). Праверана September 14, 2021.
  9. Jordan Ruimy. Director Todd Field's Tár Starring Cate Blanchett Starts Production; Field's First Film in Over 15 Years. World of Reel (29 жніўня 2021). Праверана September 14, 2021.
  10. Байопик Монро и Шаламе в роли людоеда: главные фильмы Венецианского кинофестиваля
  11. Tár (2022) — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 4 жніўня 2023.

Спасылкі правіць