Таццяна Аляксандраўна Даговіч

пісьменніца

Таццяна Аляксандраўна Даговіч (руск.: Татьяна Александровна Дагович; 1980, Днепрапятроўск, Украінская ССР) — празаік, пісьменніца, паэтка, выкладчыца, піша на рускай мове.

Таццяна Аляксандраўна Даговіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1980
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, пісьменніца, паэтка, педагог
Мова твораў руская
Прэміі

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў 1980 годзе ў Днепрапятроўску (Украінская ССР).

Скончыла філалагічны факультэт Днепрапятроўскага нацыянальнага ўніверсітэта. Пазней у Мюнстэрскім універсітэце атрымала адукацыю па кірунку філасофія. З 2003 года жыве ва Уне (Германія), працуе навуковым асістэнтам і выкладчыкам[1].

Актыўна займаецца літаратурнай творчасцю на рускай мове. Яе працы публікуюцца ў літаратурных часопісах: «Новая Юность», «Знамя», «Homo Legens», «Нева»[2]. Таксама яе працы аботы былі надрукаваны ў альманаху «Тоўсты: Усё ўключана». На нямецкай мове яе працы публікаваліся ў альманаху «Poesiealbum neu». Яна аўтар кніг «Ячэйка 402», за якую стала ў 2010 годзе лаўрэатам прэміі «Рукапіс года» у намінацыі «Арыгінальная ідэя»; «Лялькі, якія рагочуць», «Працягваючы рух цягнікоў». Чацвёртая кніга прозы Таццяны Даговіч — «Расліны колеру кахання». З’яўляецца пастаянным аўтарам часопіса «Берлин. Берега»[3].

У 2016 годзе стала лаўрэатам «Рускай прэміі» за рукапіс аповесці «Працягваючы рух цягнікоў», якая у 2018 годзе выдадзена асобнай кнігай выдавецтвам «Время».

Бібліяграфія правіць

  • Татьяна Дагович роман «Ячейка 402»,
  • Татьяна Дагович сборник повестей «Хохочущие куклы»,
  • Татьяна Дагович «Продолжая движение поездов»,
  • Татьяна Дагович «Растения цвета любви».

Узнагароды правіць

  • Руская прэмія (2016) за рукапіс аповесці «Працягваючы рух цягнікоў»,
  • прэмія «Рукапіс года» у намінацыі «Арыгінальная ідэя».

Зноскі