Таццяна Валер’еўна Бялан
Таццяна Валер’еўна Бялан (нар. 10 лістапада 1982, Мінск) — беларуская гімнастка, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2000 года па мастацкай гімнастыцы ў групавым мнагаборстве, чэмпіёнка свету 1998 года ў групавым мнагаборстве. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1998).
Таццяна Валер’еўна Бялан | |
---|---|
Асабістая інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Грамадзянства | |
Дата нараджэння | 10 лістапада 1982 (41 год) |
Месца нараджэння | |
Ліцэнзія FIG | [1] |
Найлепшыя вынікі на чэмпіянатах свету | |
Найлепшыя вынікі на Алімпіядзе | |
Каманднае першынство | 39.500 (2000) |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 10 лістапада 1982 года ў Мінску.
Ва ўзросце 11 гадоў стала майстрам спорту. Першым поспехам Таццяны стала перамога на чэмпіянаце свету ў 1998 годзе ў групавым мнагаборстве. У 1999 годзе Таццяна ў складзе каманды заваявала бронзавыя медалі на чэмпіянаце свету ў камандным мнагаборстве і групавых практыкаваннях з абручамі і стужкамі, а таксама сярэбраны медаль у практыкаваннях з 5 мячамі.
На Алімпійскіх гульнях 2000 года каманда Беларусі ў склад якой увайшлі Таццяна Ананька, Таццяна Бялан, Ганна Глазкова, Ірына Ільянкова, Марыя Лазук, Вольга Пужэвіч заваявала сярэбраны медаль у групавым практыкаванні.
Пасля Алімпійскіх гульняў Таццяна пакінула вялікі спорт, працавала ў танцавальным шоу ў Кітаі да 2008 года, пасля чаго стала трэнерам у школе алімпійскага рэзерву[1].