Таццяна Віктараўна Нічышына

Таццяна Віктараўна Нічышына (нар. 25 лістапада 1972, Брэст) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання. Кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Таццяна Віктараўна Нічышына
Нараджэнне 25 лістапада 1972(1972-11-25) (51 год)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат педагагічных навук
Дзейнасць палітык, настаўніца
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «педагогіка і методыка пачатковага навучання».

Працавала настаўнікам пачатковых класаў Нацыянальнай мастацкай гімназіі № 3 г. Брэста. Была асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры педагогікі пачатковага навучання Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна.

Загадчык кафедры педагогікі пачатковага навучання ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна».

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].

Аўтар больш як 100 навуковых работ.

Узнагароды правіць

Узнагароджана юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі