Таццяна Мікалаеўна Буйко

Таццяна Мікалаеўна Буйко (нар. 1 снежня 1959, г. п. Івянец, Валожынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (2003), дацэнт (2005).

Таццяна Мікалаеўна Буйко
Дата нараджэння 1 снежня 1959(1959-12-01) (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Філасофія», 1982; аспірантура, 1988).

Працавала ў Нацыянальным інстытуце адукацыі (1992—2001, загадчык аддзела параўнальнай адукацыі, вядучы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (1982—1984, 1988—1991 і з 2001, спартыўна-педагагічны факультэт спартыўных гульняў і адзінаборстваў, кафедра філасофіі і гісторыі, загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: філасофія адукацыі.

Бібліяграфія правіць

  • Философия образования: тенденция и дисциплинарный статус : диссертация … доктора философских наук : 09.00.08 : защищена 10.12.2002 : утверждена 12.11.2003 / Буйко Татьяна Николаевна. — Минск, 2002.
  • Обеспечение качества образования в высшей школе: организационно-управленческий аспект / Буйко Т. Н., Капранова В. А. — Минск, 2000.
  • Уводзіны ў філасофію адукацыі : курс лекцый і планы семінарскіх заняткаў / У. Р. Бондараў, Т. М. Буйко, М. І. Латыш. — Мінск, 1998.
  • Философия образования: старая традиция или новая дисциплина? / Т. Н. Буйко. — Минск, 2000.
  • The family in transitional society : Evolution of the modern family in Belarus / Tatsiana Bouiko // Lifelong integrated education : enlightenment on the order of coexistence wisdom for creating our future : the collection of records of the 9th International Forum on Lifelong Integrated Education / Nomura Center for Lifelong Integrated Education. — Tokyo, 2009. — P. 102—108.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Буйко Татьяна Николаевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 550.

Спасылкі правіць