Таццяна Сяргееўна Стукалава
Таццяна Сяргееўна Стукалава (нар. 3 кастрычніка 1975, Віцебск) — беларуская спартсменка. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Заслужаны майстар спорту.
Таццяна Сяргееўна Стукалава | |
---|---|
Род дзейнасці | цяжкаатлетка |
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1975 (49 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
Біяграфія
правіцьУ 1998 годзе скончыла Віцебскае вучылішча алімпійскага рэзерву, у 2003 годзе — Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут.
З 2002 года ўваходзіць у склад нацыянальнай каманды Беларусі.
Бронзавы прызёр чэмпіянату СССР 1991 года, чэмпіянату СНД 1992 года, пераможца Кубка Масквы 1998 года, Кубка Балтыі 2001 года. Уладальніца Кубка Балтыкі 2002 года ў суме дваяборства. Заняла 7 месца на чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы 2003 года ў суме дваяборства. Бронзавы прызёр XXVIII летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 2004 года ў рыўку ў вагавай катэгорыі 63 кг. Заняла 4 месца на чэмпіянатах Еўропы 2003 і 2004 гг. у суме дваяборства. Мнагакратная чэмпіёнка Беларусі (з 1992 года).
Літаратура
правіць- Стукалова Татьяна Сергеевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 495.
- Стукалова Татьяна Сергеевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. — Т. 7 : Снегирь-Ящерицын. — С. 146.
- Стукалова Татьяна Сергеевна // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. — С. 421
- Дынкин, С. Три рекорда Татьяны Стукаловой: на чемпионате Беларуси по тяжёлой атлетике / С. Дынкин // Витебский курьер. — 2001. — 2 марта. — С. 8.
- Плысов, В. Двойной успех белорусок / В. Плысов // Вицьбичы = Витьбичи. — 2004. — 21 авг. — С. 1.