Таццяна Сямёнаўна Скарбіловіч

Таццяна Сямёнаўна Скарбіловіч (24 студзеня 1904, Аўгустова, Гродзенская губерня — 2014) — гельмінтолаг. Кандыдат біялагічных навук (1935). Доктар біялагічных навук[2].

Таццяна Сямёнаўна Скарбіловіч
Дата нараджэння 24 студзеня 1904(1904-01-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 2014
Грамадзянства
Род дзейнасці гельмінтолаг
Навуковая сфера гельмінталогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат біялагічных навук[1] (1935) і доктар біялагічных навук
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
залаты медаль ВДНГ сярэбраны медаль ВДНГ
Сістэматык жывой прыроды
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Skarbilovich».

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў сям’і паштова-тэлеграфнага служачага. У 1927 годзе скончыла біялагічнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З юнацтва захаплялася назіраннямі за жывымі арганізмамі і гэта цікавасць прывяла яе ва ўніверсітэцкую паразіталагічную лабараторыю пад кіраўніцтвам лідара савецкай гельмінталогіі Канстанціна Іванавіча Скрабіна[2].

Пасля заканчэння ўніверсітэта займалася гельмінталогіяй далей, публікавала працы па пытаннях фаўны, біялогіі гельмінтаў жывёл. Па запрашэнні К. І. Скрабіна пачала працаваць ва Усесаюзным інстытуце гельмінталогіі, дзе стала адным з пачынальнікаў фітагельмінталогіі[2].

У 1935 годзе Т. Скарбіловіч была прысвоена навуковая ступень кандыдат біялагічных навук без абароны дысертацыі[2].

Доктарская дысертацыя была прысвечана вывучэнню біялогіі і экалогіі бураковай нематоды (Heterodera schachtii)[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Вынікі працы па вывучэнні дзясяткаў відаў фітагельмінтаў былі абагульненыя ў манаграфіі «Нематодныя захворванні сельскагаспадарчых раслін», якая была перакладзена на кітайскую мову і выдадзена ў КНР. Ёю былі абгрунтаваныя 8 новых сямействаў, вылучаныя 11 новых падсямействаў і апісаны чатыры віды нематод[2].

Акрамя гэтага вывучала ўплыў гама-прамянёў і высокавольтных імпульсаў электрычнага току на галавую нематоду гародніных культур[2].

Пад кіраўніцтвам Т. Скарбіловіч прайшлі стажыроўку больш за 100 спецыялістаў-фітагельмінтолагаў, падрыхтаваны 22 кандыдаты і 2 доктары[2].

Напісала звыш 100 навуковых прац[2].

Бібліяграфія правіць

  • Нематодные болезни сельскохозяйственных растений. — Москва : Сельхозгиз, 1951. — 56 с. : илл. ; 20 см. — Перед загл. авт.: Т. С. Скарбилович, канд. биол. наук. — 10000 экз. — 85 к. — 51-13550
  • Отечественная литература по нематодам растений, насекомых, почвы и водной среды за период с 1874 по 1975 гг.
  • Скарбилович, Т. С. К расшифровке биологического цикла Capillaria mucronata (Molin, 1858), нематоды мочевого пузыря соболей, куниц и норок // Докл. АН СССР. Н. С. 1945. Т. 48, № 9. С. 717—718.
  • Скарбилович, Т. С. Установление у Capillaria putorii (Rud., 1819) двух различных типов цикла развития // Докл. АН СССР. Н. С. 1945. Т. 50. С. 533—534.
  • Скарбилович, Т. С. Феномен сезонной дестробиляции у цестоды Mesocestoides lineatum, паразитирующий у серебристо-черных лисиц // Докл. АН СССР. Н. С. 1945. Т. 46, № 4. С. 187—188.

Грамадская дзейнасць правіць

Была членам Навуковага савета па прысваенні навуковых ступеняў, нематоднай камісіі Аддзялення аховы раслін УАСГНІЛ[2].

Узнагароды правіць

Неаднаразова была ўдзельнікам ВДНГ і атрымала там срэбны і залаты медалі[2].

Адзначана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга[2].

Спіс абаснаваных сямействаў (няпоўны) правіць

Зноскі